28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Boeing 737 Max зноў праблемы: іх здымаюць з рэйсаў праз збоі ў электрасілкаванні

4
У Boeing 737 Max зноў праблемы: іх здымаюць з рэйсаў праз збоі ў электрасілкаванні

Напрыклад, кампанія Southwest Airlines выключыла са свайго раскладу 30 авіялайнераў гэтай мадэлі.

Кампанія Boeing выявіла праблему з электрасілкаваннем у некалькіх самалётаў 737 MAX. Пра гэта паведамляе Reuters (пераклад - liga.net).

Кампанія перадала 16 авіявознікам рэгістрацыйныя нумары канкрэтных самалётаў 737 MAX, у якіх можа паўстаць праблема з электрасілкаваннем. У Boeing запэўнілі, што цесна супрацоўнічаюць з Федэральнай управай грамадзянскай авіяцыі ЗША ў гэтай праблеме.

Праблема прывяла да зняцця з рэйсаў самалётаў 737 MAX. Напрыклад, кампанія Southwest Airlines выключыла са свайго раскладу 30 авіялайнераў гэтай мадэлі, што складае амаль палову яе парку.

Авіялайнеры 737 Max былі забароненыя да эксплуатацыі пасля дзвюх авіякатастроф у Інданэзіі і Эфіопіі ў 2018 і 2019 гадах. У іх загінула 346 чалавек. Прычынай катастроф стала няспраўнасць сістэмы кіравання палётам на борце авіялайнера. Праз праблемы з 737 Max карпарацыя Boeing страціла $5,6 млрд.

У сакавіку 2019 па ўсім свеце пачалі забараняць палёты 737 Max. У лістападзе 2019 года ЗША забаранілі Boeing сертыфікаваць 737 Max.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках