29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч: Лукашэнка сыдзе да таго, як я скончу кнігу

13
Святлана Алексіевіч: Лукашэнка сыдзе да таго, як я скончу кнігу
СВЯТЛАНА АЛЕКСІЕВІЧ
ФОТА: ULF ANDERSEN VIA GETTY IMAGES

Нобелеўская лаўрэатка піша кнігу пра беларускую рэвалюцыю.

Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч піша новую кнігу, і яна будзе прысвечаная масавым пратэстам супраць рэжыму Лукашэнкі, распачатых у жніўні 2020 года. Пра гэта яна распавяла ў інтэрв'ю нямецкай газеце Süddeutsche Zeitung, апублікаваным у чацвер, 8 красавіка, паведамляе DW.

«Многія людзі тэлефануюць мне, дасылаюць свае ўспаміны. І ва ўсіх пачуццё ўзрушэння і разгубленасці. Мы хочам пабудаваць незалежную, шчасную краіну. Але як? Мы жывём паміж двух пагроз: Лукашэнкам і Расеі», - сказала Алексіевіч.

Пры гэтым Алексіевіч спадзяецца, што беларускі кіраўнік сыдзе раней, чым яна паспее напісаць кнігу. Лукашэнка «сыдзе да таго, як я яе скончу. Я пішу вельмі марудна», адзначыла яна.

На пытанне аб уздыме грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, пісьменніца выказала ўпэўненасць, што ён не скончыўся. «Натуральна, не. Але як я магу патрабаваць ад людзей выходзіць на вуліцы, калі я сама з'ехала?» - заўважыла Алексіевіч, якая з верасня 2020 года паводле запрашэння Нямецкай службы акадэмічных абменаў DAAD пражывае ў Бэрліне. У інтэрв'ю Süddeutsche Zeitung яна зноў заклікала да больш кансалідаванай міжнароднай падтрымкі беларускага пратэстнага руху.

Кажучы пра жыццё ў Нямеччыне, пісьменніца заўважыла, што адчувае сябе ў бяспецы. «Немцы вельмі мала ведаюць пра нас. Я шмат думала, чаму гэта так. Можа быць, яны разглядаюць нас як частку Расеі, - мы ж такая маленькая краіна, пункт на ўскраіне велізарных імперый», - сказала Алексіевіч.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках