25 красавiка 2024, Чацвер, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Такая палітыка прывядзе ўладу да фінішу»

4
«Такая палітыка прывядзе ўладу да фінішу»
ФОТА: BORTNIKAU.LIVEJOURNAL.COM

Бабруйчане выказаліся пра падвышэнне тарыфаў жыллёва-камунальнай паслугі для «дармаедаў».

З 1 траўня беспрацоўныя ўласнікі або наймальнікі жылля будуць плаціць эканамічна абгрунтаванымі тарыфамі за газазабеспячэнне і ацяпленне. Цяпер поўны тарыф на ацяпленне складае 107,3 рублі за 1 Гкал, 1 куб. метр прыроднага газу пры наяўнасць лічыльнікаў - 0,5082 руб. «Вечерний Бобруйск» спытаў бабруйчан, што яны думаюць пра гэтую меру, ці адаб'ецца яна на беспрацоўі і ці лёгка знайсці ў Бабруйску працу?

Уладзімір Мікалаевіч:

- Беспрацоўе не паменшыцца, усё гэта глупства. Ужо колькі гэта ўсё доўжыцца... Не ведаю, да чаго гэта прывядзе...

Як беспрацоўныя могуць плаціць 100 працэнтаў за камунальныя паслугі? Яны ж беспрацоўныя! Дзе беспрацоўныя возьмуць грошы? Гэта глупства нейкае. Яны і так не плацяць, і так не будуць плаціць. Зрабіце хоць 200 адсоткаў, яны плаціць не будуць.

У Бабруйску знайсці працу цяжка. Маладым цяжка, а ў нашым узросце зусім цяжка.

Паменшыць колькасць беспрацоўных ніяк нельга, людзі не хочуць за капейкі працаваць. Я колькі такіх размову чую. Вельмі шмат моладзі кажа, што не будзе за капейкі ні на каго ішачыць.

Калі халасцяк, то хаця б атрымліваць 700-800 рублёў, а калі сямейны, дык тысяча - гэта самае малое. А тысяча ёсць толькі дзесьці там зверху і ў Менску. А ў нас, у асноўным, рабацягі атрымліваюць 400 рублёў. І пражыві на гэтыя 400 рублёў.

Юрый:

- Я думаю, што няправільны падыход. Адсоткаў 80 людзей, якія знаходзяцца без працы, знаходзяцца ў такой сітуацыі не са сваёй віны. Працу ў нашым горадзе знайсці складана. Такая палітыка прывядзе да нейкага фінішу.

Я калісьці працаваў на «Весапрыборы» і мяне заўсёды здзіўляла, што на нашым прадпрыемстве нічога не абнаўляецца. А цяпер глядзіце, у нас робяць Менскую і нейкія цэнтральныя месцы ў горадзе, а ў тых жа дзіцячых садках платы падаюць, і ўсё астатняе знаходзіцца ў гнятлівым стане. Увогуле, усё дрэнна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках