19 красавiка 2024, Пятніца, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Аўстрыі выказаўся за «выразную грань» у стаўленні да беларускіх уладаў

2
Кіраўнік МЗС Аўстрыі выказаўся за «выразную грань» у стаўленні да беларускіх уладаў
АЛЯКСАНДР ШАЛЕНБЕРГ

Вена выступае за дыялог з беларусамі, а не афіцыйным Менскам.

Міністр замежных спраў Аўстрыі Аляксандр Шаленберг уажае, што Еўразвяз павінен вызначыць выразныя грані ў дачыненні да беларускіх уладаў, у тым ліку ў кантэксце дыялогу з Расеяй.

«Я думаю, у пытанні Беларусі нам патрэбна выразная грань у стаўленні да дзейных уладаў, а таксама выразная перспектыва для насельніцтва Беларусі. Калі ў далейшым нарэшце зможа надысці дэмакратыя, што можна будзе разглядаць у якасці магчымасцяў для будучага супрацоўніцтва з Еўрапейскім звязам», - сказаў Шаленберг перад пасяджэннем Рады міністраў замежных спраў ЕЗ у Брусэлі.

Ён заклікаў ЕЗ працаваць у першую чаргу з беларускай грамадзянскай супольнасцю. Шаленберг таксама выказаўся за адзіную пазіцыю ЕЗ у дачыненні да Расеі, паклікаўшы паслаць Маскве выразны сігнал. Пры гэтым павінны быць улічаныя Украіна і Беларусь.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках