25 красавiка 2024, Чацвер, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Як жа хочацца верыць у тое, што вось такое святкаванне 9 траўня адыдзе ў нябыт разам з сінімі пальцамі»

3
«Як жа хочацца верыць у тое, што вось такое святкаванне 9 траўня адыдзе ў нябыт разам з сінімі пальцамі»
ЯЎГЕНІЯ ПАСТЭРНАК

І больш ніякай вайсковай тэхнікі ў горадзе не будзе.

Пісьменніца Яўгенія Пастэрнак у «Фэйсбуку» падзялілася сваімі ўражаннямі ад 9 траўня ў Менску.

«9 траўня

Калі ласка, больш ніколі!

Як жа хочацца верыць у тое, што вось такое святкаванне 9 траўня адыдзе ў нябыт разам з сінімі пальцамі.

Што ў нашым жыцці больш ніколі не будзе гэтага фальшу, гэтых сагнаных масовак, гэтых пачварных сцэнарыяў, гэтага пафасу і агратрэшу.

Мару, што налета мы абкладзе танк каля дома афіцэраў кветкамі, засунем букет яму ў дула і напішам, што: «Больш ніколі!»... І больш ніякай вайсковай тэхнікі ў горадзе не будзе.

У горадзе з'явілася шмат прыгожых сцягоў і графіці.

А ўчора высветлілася, што калі сфатаграфаваць ноччу знакамітую перафарбаваную берасцейскую вежу, то атрымліваецца БЧБ.

Вось неяк так жыццё і праступае праз усё наноснае.

Сёння 9 траўня. Мы памятаем. Мы смуткуем. Мы не дапусцім паўтарэння.

Жыве Беларусь!» - напісала Яўгенія Пастэрнак.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках