20 красавiка 2024, Субота, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі музыка Андрэй Макарэвіч распавёў, як яго ўразіла Заходняя Украіна

8
Расейскі музыка Андрэй Макарэвіч распавёў, як яго ўразіла Заходняя Украіна
АНДРЭЙ МАКАРЭВІЧ

На яго публікацыю менш чым за дзень адрэагавала 24 тысячы чалавек.

Вядомы расейскі музыка і лідар рок-гурту «Машина времени» Андрэй Макарэвіч уразіўся гарадамі Заходняй Украіны, піша «Новое время».

Падчас гастроляў з джазавым ансамблем Yo5 Макарэвіч наведаў Цярнопаль, Хмяльніцкі, Роўна і Чарнаўцы.

«Я, прызнацца, думаў, што ўбачу ўсё ж такі пэўную глухмень - маленькія гарады па 200 000 чалавек. А ўбачыў выдатную (і выдатна адрэстаўраваную) архітэктуру, стыльныя рэстарацыі, чысціню. І вельмі добрых гледачоў», - напісаў ён у сваім Facebook.

На публікацыю менш чым за дзень адрэагавала 24 тысячы чалавек. Допіс пракаментавалі больш за 400 карыстальнікаў сацсетак, большасць з іх - украінцы.

Многія дзякуюць музыканту, вітаюць яго ва Украіне і запрашаюць у іншыя ўкраінскія гарады: «Сардэчна запрашаем, Андрэй, ва Украіну! Заўсёды будзеце дарагімі гасцямі!», «Дзякуй, Андрэй Вадзімавіч, за тур па Украіне і за Вашу творчасць. Чакаем у Чаркасах», «Ласкава просім!».

Таксама ў каментарах ёсць саркастычныя жарты аб параўнанні карцінкі расейскай тэлевізіі з рэальнасцю: «Вось у такой «разваленай» Украіне і жывём) Проста з «голаду» пухнем) Андрэй, а Вы заўважылі, што на вуліцах мала людзей? Усе «звалілі» у ЕЗ на «заробкі»... «жабракі»))) Жахі».

Макарэвіч таксама апублікаваў фота з паездкі. На здымках выяўленыя Камянец-Падольская крэпасць, Чарнавіцкі ўніверсітэт, будынкі архітэктуры і храмы.

Андрэй Макарэвіч выступаў супраць анэксіі Крыма Расеяй, а таксама браў удзел у Маршах свету супраць расейскай агрэсіі на Данбасе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках