19 красавiка 2024, Пятніца, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Арменіі ў панядзелак чакаюць роспуск парламента

У Арменіі ў панядзелак чакаюць роспуск парламента

Чакаецца, што датэрміновыя парламенцкія выбары ў Арменіі будуць прызначаныя на чэрвень.

10 траўня Нацыянальны сход Арменіі правядзе спецыяльнае пасяджэнне для абмеркавання кандыдатуры Нікола Пашыняна на пасаду прэм'ер-міністра – гэта частка дамоўленасцяў з мэтай правесці датэрміновыя выбары. Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на армянскую службу "Радыё Свабода".

На папярэднім пасяджэнні, паводле дамоўленасці паміж парламенцкай большасцю і дзвюма апазіцыйнымі фракцыямі, парламент не выбраў Пашыняна на пасаду кіраўніка ўрада.

У панядзелак чакаецца, што парламент другі раз не абярэ Пашыняна, што, згодна з Канстытуцыяй, прывядзе да роспуску парламента і прызначэння датэрміновых выбараў.

Згодна з палітычнай дамоўленасцю ад 18 сакавіка, Пашынян падаў у адстаўку 25 красавіка.

Чакаецца, што датэрміновыя парламенцкія выбары ў Арменіі будуць прызначаныя на 20 чэрвеня. Пры гэтым Пашынян прадоўжыць выконваць абавязкі прэм'ер-міністра.

З канца лютага ў Арменіі паглыбіўся палітычны крызіс, які пачаўся адразу пасля паразы краіны ў вайне з Азербайджанам.

Крызіс паглыбіўся пасля таго, як вайскоўцы Генштаба выступілі з заявай за адстаўку прэм'ера Нікола Пашыняна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках