25 красавiка 2024, Чацвер, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы на саміце чальцоў усходняга флангу NATO: Мы павінны быць гатовыя абараніць суверэнітэт Беларусі

12
Прэзідэнт Польшчы на саміце чальцоў усходняга флангу NATO: Мы павінны быць гатовыя абараніць суверэнітэт Беларусі
АНДЖЭЙ ДУДА

Анджэй Дуда падтрымаў імкненне беларусаў да дэмакратыі.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда бмеркаваў сітуацыю ў Беларусіа з прэзідэнтам Румыніі Клаўсам Ёханісам.

«Мы вельмі хацелі б, каб гэтая краіна рухалася ў кірунку дэмакратыі, каб краіна стала сапраўды цалкам суверэннай і незалежнай. Мы хацелі б, каб памкненні беларускага народа і ўсіх жыхароў, грамадзянаў Беларусі былі рэалізаваныя», – сказаў прэзідэнт Польшчы.

Дуда адзначыў, што ў сённяшняй сітуацыі трэба праяўляць пільнасць і быць гатовымі абараняць Беларусь.

«Трэба быць пільнымі і, па-першае, назіраць за сітуацыяй, а па-другое, быць гатовымі ў выпадку любой пагрозы з таго боку, а таксама на міжнароднай арэне, стаць на абарону Беларусі, каб захаваць яе суверэнітэт», – заявіў Дуда.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках