19 красавiка 2024, Пятніца, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кувейце загарэлася адно з найбуйнейшых нафтавых радовішчаў свету

9
У Кувейце загарэлася адно з найбуйнейшых нафтавых радовішчаў свету

Загаранне здарылася раніцай на адной з працоўных пляцовак.

У Кувейце адбыўся пажар на радовішчы Вялікі Бурган, паведамляе Al Arabiya. У выніку пацярпелі два працоўныя, пагрозы для інфраструктуры няма, піша РБК.

Прадстаўнік Кувейцкай дзяржаўнай нафтавай кампаніі (аператар радовішча) паведаміў, што загаранне здарылася раніцай на адной з працоўных пляцовак. Было пачатае выкананне плану дзеяння пры экстранных сітуацыях, у выніку чаго агонь здолелі ўзяць пад кантроль. Нягледзячы на пажар, пагрозы для здабычы нафты няма. Сфармаваная камісія для вызначэння прычынаў загарання.

Вялікі Бурган – гэта група радовішчаў, адкрытая ў 1938 годзе. Ужо неўзабаве пасля адкрыцця Вялікі Бурган увайшоў у спіс найбуйнейшых радовішчаў у свеце. Паводле звестак Кувейцкай дзяржаўнай нафтавай кампаніі, Вялікі Бурган – найбуйнейшы ў свеце рэзервуар нафты ў пясчаных пародах, агульная плошча радовішчаў, якія ўваходзяць у склад комплексу, блізу 1 тыс. кв. км. Да 2010 года на Вялікім Бургане здабывалася прыкладна тры чвэрці ўсёй нафты Кувейта. Мяркуецца, што гэтае радовішча з'яўляецца другім у велічыні ў свеце пасля радовішча Гавар у Саудаўскай Аравіі, запасы якога ацэньваліся прыкладна на 70 млрд бар. У 2005 годзе Bloomberg пісаў, што запасы нафты ў Бургане хутка будуць вычарпаныя. Аднак улады Кувейта неаднаразова заяўлялі пра тое, што ў ходзе геалагічных даследаванняў ацэнка запасаў нафты ў Вялікім Бургане павялічылася.

Дакладны аб'ём запасаў нафты на радовішчы з улікам здабычы, што вядзецца блізу 80 гадоў, дакладна не вызначаныя.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках