29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тунісе і Егіпце ўвялі лакдаўн: Чаго чакаць беларускім турыстам?

У Тунісе і Егіпце ўвялі лакдаўн: Чаго чакаць беларускім турыстам?

У Егіпце ўведзеныя абмежаванні распаўсюджваюцца на курортныя зоны паблізу Каіра і Александрыі.

Афрыканскія краіны зрабілі больш жорсткімі карантынныя захады. З 9 да 16 траўня ў папулярных для турыстаў Тунісе і Егіпце ўвялі лакдаўн.

Што ж будзе з беларускімі турыстамі, якія выправіліся або толькі збіраюцца паляцець на адпачынак? Гэтае пытанне задалі прадстаўнікам турбізнэсу, піша «Вячэрні Гродна».

Высветлілася, што ўведзены ў Тунісе лакдаўн не азначае, што пагоршылася эпідэміялагічная сітуацыя, гаворка ідзе пра лакальны лакдаўн выключна ў сувязі са сканчэннем святога месяца Рамадан, калі прынята прымаць гасцей, хадзіць у госці, збірацца вялікімі сем'ямі і кампаніямі, весці вельмі актыўнае свецкае жыццё. І каб захаваць здароўе, стабільнасць і турыстычны летні сезон 2021, улады краіны ўвялі часовыя абмежаванні, якія датычацца мясцовых жыхароў. Мяняецца час каменданцкай гадзіны, паездкі паміж гарадамі для жыхароў Туніса пад забаронай.

Тураператары працуюць у звычайным рэжыме, экскурсіі на перыяд 9–16 траўня будуць праводзіцца, яны не скасоўваюцца, маршруты будуць скарэктаваныя.

Акрамя выезду арганізаванымі групамі з тураператарам, турысты могуць пакідаць тэрыторыю гатэляў, выконваючы неабходныя захады прафілактыкі (сацыяльная дыстанцыя, нашэнне маскі, выкарыстанне санітайзеру), аднак усе аб'екты гарадской інфраструктуры на пазначаны перыяд будуць зачыненыя.

У Егіпце ўведзеныя абмежаванні распаўсюджваюцца на курортныя зоны паблізу Каіра і Александрыі, а таксама на буйныя гарады. Паводле інфармацыі ад егіпецкіх партнёраў, уведзеныя абмежаванні не распаўсюджваюцца на курорты Шарм-эль-Шэйх, Хургада і Марса-Алам. Ніякіх зменаў у палётнай праграме або рэжыме працы аб'ектаў размяшчэння не плануецца. Турысты будуць адпачываць у звычайным фармаце, усе экскурсіі праходзяць паводле запланаванага графіка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках