24 красавiка 2024, Серада, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы расказалі, як выглядае дождж на розных планетах Сонечнай сістэмы

Навукоўцы расказалі, як выглядае дождж на розных планетах Сонечнай сістэмы
ФОТА: PIXABAY.COM

Дажджы ідуць не толькі на паверхні Зямлі, але і на іншых планетах.

Навукоўцы з Гарвардскага ўніверсітэта расказалі, чым адрозніваюцца ападкі на нябесных целах. На Зямлі ўсё звычайна абмяжоўваецца дажджом ці снегам, піша lenta.ua.

Пры гэтым на Нептуне здараюцца ападкі ў выглядзе алмазаў. Прыкладна тое ж назіраецца ў выпадку з Сатурнам, Уранам і Юпітэрам. Даследнікі тлумачаць, што тып рэчыва ападкаў часцей за ўсё залежыць непасрэдна ад планеты.

На Венеры атмасфера ўяўляе з сябе гіганцкі ўраган з аблокамі з сернай кіслаты, апошняя і ўважаецца за мясцовы дождж. Калі казаць пра Марс, то там аблокі вады і лёду можна назіраць прыкладна за кіламетр ад паверхні. Ападкі тут больш падобныя на снежную завею, калі цягам нядоўгага перыяду часу фіксуецца шторм сухога лёду.

Спецыялісты з Гарварда ў ходзе нядаўняга даследавання таксама здолелі выявіць падабенства для ўсіх вадкіх матэрыялаў дажджу ў межах Сонечнай сістэмы. Высветлілася, што незалежна ад матэрыялу памер кропляў прыкладна аднолькавы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках