29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грузіі выйшаў на волю кіраўнік партыі Саакашвілі

У Грузіі выйшаў на волю кіраўнік партыі Саакашвілі
МІКА МЕЛІЯ
ФОТА: REUTERS

За Міканора Мелію ўнеслі заклад.

Тбіліскі гарадскі суд 10 траўня вызваліў кіраўніка партыі «Адзіны нацыянальны рух» Міканора (Міку) Мелію з-за кратаў. Пра гэта паведаміла «Радыё Свабода».

Мелію вызвалілі пад заклад 40 тысяч лары (больш за $11,6 тыс).

Суму закладу ўнёс Еўрапейскі фонд за дэмакратыю, удакладняецца ў паведамленні. На просьбу прадстаўніцтва ЕЗ у Грузіі суму закладу пералічыла няўрадавая арганізацыя «Асацыяцыя маладых юрыстаў Грузіі» на рахунак Нацыянальнага бюро выканання Грузіі.

Сам Мелія на пасяджэнні суда не прысутнічаў, бо паводле пастановы суддзі яго выдалілі з залы пасяджэння за непавагу да суду, адзначыла выданне «Каўказ Online».

З паведамлення «Радыё Свабода», пасля вызвалення Мелію ля Рустаўскай турмы сустрэлі воплескамі лідары апазіцыі, прыхільнікі і сябры партыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках