19 красавiка 2024, Пятніца, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вакцына Pfizer засцерагае ад мутацый каранавіруса

Вакцына Pfizer засцерагае ад мутацый каранавіруса

Заява кампаніі.

У Pfizer-BioNTech заяўляюць, што іх вакцына супраць каранавіруса

пакуль не мае патрэбы ў мадыфікацыях, каб засцерагаць прышчэпленых ад новых штамаў каранавіруса COVID-19.

Адпаведная заява апублікаваная на сайце кампаніі BioNTech 10 траўня, паведамляе nv.ua.

«Пакуль няма сведчанняў таго, што неабходная адаптацыя цяперашняй вакцыны BioNTech ад COVID-19 супраць асноўных новых варыянтаў віруса, якія ўдалося вызначыць», - адзначаюць у кампаніі.

У той жа час у кампаніі прызналі, што на той выпадак, калі вірус мутуе да той ступені, калі спатрэбіцца мадэрнізаваная вакцына, BioNTech яшчэ ў сакавіку пачала выпрабаванні «пераробленай версіі вакцыны» супраць мутаванага COVID-19.

Таксама прадаўжаюцца даследаванні з магчымай трэцяй дозай вакцыны для атрымання ў прышчэпленых больш працяглага імунітэту і засцеражэння іх ад варыянтаў віруса.

Вакцына распрацоўкі Pfizer і BioNTech першай атрымала адабрэнне ў ЗША і ЕЗ. Яе эфектыўнасць у прадухіленні захворвання COVID-19 праз сем дзён пасля вакцынацыі дзвюма дозамі ацэньваецца на 95%. Паводле звестак BioNTech, эфектыўнасць прэпарата праз два тыдні пасля ўвядзення другой дозы яшчэ вышэйшая - 97%.

У красавіку кіраўнік BioNTech Угур Шахін запэўніў, што вакцына засцерагае супраць «індыйскага» варыянту каранавіруса.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках