29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Арменіі другім разам не выбраў Пашыняна на пасаду прэм'ера

5
Парламент Арменіі другім разам не выбраў Пашыняна на пасаду прэм'ера
ФОТА: CC BY-SA 4.0

Парламент будзе распушчаны.

Армянскія дэпутаты ў панядзелак паўторна не выбралі прэм'ер-міністра краіны, канстытуцыяй Арменіі ў гэтым выпадку прадугледжаны роспуск парламента.

Раней кіроўная фракцыя парламента «Мой крок» другім разам вылучыла кандыдатуру выканаўца абавязкаў кіраўніка ўрада Нікола Пашыняна на пасаду прэм'ера для роспуску парламента і правядзення пазачарговых выбараў.

За кандыдатуру Пашыняна прагаласаваў 1 дэпутат, супраць 1 парламентарый, 76 дэпутатаў устрымаліся.

Дзейны парламент прадоўжыць сваю працу і пасля роспуску. Згодна з Асноўным законам краіны, у выпадку пазачарговых выбараў тэрмін ягоных паўнамоцтваў сканчаецца з моманту адкрыцця першай сесіі зноў абранага Нацыянальнага Сходу.

Дату пазачарговых парламенцкіх выбараў прызначыць сваім указам прэзідэнт краіны.

Раней Пашынян заявіў, што сыходзіць у адстаўку для правядзення ў краіне пазачарговых парламенцкіх выбараў. Ён адзначыў, што ў перадвыбарчы перыяд прадоўжыць выконваць абавязкі кіраўніка ўрада. Да гэтага Пашынян анансаваў правядзенне пазачарговых парламенцкіх выбараў 20 чэрвеня.

Згодна з армянскім заканадаўствам, пазачарговыя выбары ў Нацыянальны сход праводзяцца не раней, чым праз 30 дзён, і не пазней, чым праз 45 дзён пасля роспуску парламента. Механізм роспуску можа быць фармальна запушчаны пасля адстаўкі. Парламент будзе распушчаны, калі цягам двух тыдняў дэпутаты двойчы не абяруць прэм'ера. Пашынян заяўляў, што для гэтага кіроўная фракцыя двойчы вылучыць ягоную кандыдатуру і абодва разы не падтрымае яе. Трэцяга траўня парламент не выбраў кіраўніка ўрада першым разам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках