19 красавiка 2024, Пятніца, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Панявежыс заклікаў Віцебск спыніць гвалт у дачыненні да мірнага насельніцтва

1
Панявежыс заклікаў Віцебск спыніць гвалт у дачыненні да мірнага насельніцтва

Гарадская рада горада-пабраціма Віцебска прыняла рэзалюцыю.

У панядзелак гарадская рада Панявежыса аднагалосна прыняла рэзалюцыю, якая заклікае яго горад-пабрацім у Беларусі, Віцебск, ужыць захады, каб спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і вызваліць усіх палітычных зняволеных, паведамляе lrt.lt.

У дакуменце, накіраваным уладам Віцебска, адзначаецца, што мірныя пратэсты ў Менску і іншых гарадах пасля леташніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія апазіцыя і Захад уважаюць за сфальсіфікаваныя, былі здушаныя гвалтам, «з парушэннем асноўных правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закона».

«Панявежыская гарадская рада (...) заклікае да дзеянняў, якія паклалі б канец выкарыстанню сілы супраць мірных грамадзян Беларусі, гарантавалі б права свабодна выказваць свае перакананні, праводзіць мітынгі, дэманстрацыі і пікеты, а таксама спыніць усякі гвалт супраць мірнага насельніцтва», - гаворыцца ў пастанове.

Да ўладаў Віцебска таксама звяртаюцца з заклікам «ужыць захады для неадкладнага вызвалення ўсіх зняволеных апазіцыянераў і грамадзянскай супольнасці» і падтрымаць жыхароў Віцебска, якія заклікаюць да «вольных, празрыстых і дэмакратычных выбараў».

Рэзалюцыя таксама заканчваецца словамі на беларускай мове: «Жыве Беларусь!».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках