20 красавiка 2024, Субота, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія патрабуе ад РФ мільярд крон за выбухі ва Урбеціцах

5
Чэхія патрабуе ад РФ мільярд крон за выбухі ва Урбеціцах

Пазоў аб кампенсацыі Прага мерыцца падрыхтаваць на працягу некалькіх тыдняў.

Чэхія мерыцца дамагацца ад Расеі не менш за адзін мільярд крон (блізу 47 мільёнаў даляраў) - у якасці кампенсацыі за выбухі на складзе боепрыпасаў у паселішчы Урбеціцах у 2014 годзе. Пра гэта ў эфіры чэшскай тэлевізіі заявіла міністарка фінансаў Алена Шылерава, перадае svoboda.org.

Пэўны час таму ніжэйшая палата парламента краіны заклікала ўрад Чэшскай Рэспублікі патрабаваць такую кампенсацыю.

Пазоў аб кампенсацыі Прага мерыцца падрыхтаваць на працягу некалькіх тыдняў. Гаворка ідзе ў тым ліку аб кампенсацыі выдаткаў на расчышчэнне тэрыторыі пасля выбухаў, якія былі аплачаныя з чэшскага дзяржаўнага бюджэту.

Чэшская тэлевізія адзначае, што адзін мільярд крон, мусібыць, не канчатковая сума, бо ўлады пацярпелага рэгіёну могуць выстаўляць свае патрабаванні, у тым ліку кампенсацыя маральнай шкоды і кампенсацыя за немагчымасць выкарыстоўваць маёмасць. Некаторыя дэпутаты і эксперты міжнароднага права, аднак, мяркуюць, што шанцы дамагчыся кампенсацыі шкоды ад Расеі малыя. Да прыкладу, такога пункта гледжання пільнуецца чэшскі заканадавец Андржэй Бэнэшык. Адначасова ён уважае, што чэшскім уладам варта хоць бы паспрабаваць гэта зрабіць, каб паказаць, што Прага "не будзе такое трываць", паведамляе "Настоящее время".

Выбухі на складах у вёсцы Урбеціцах адбыліся ў кастрычніку і снежні 2014 года. Чэшскія спецыяльныя службы падазраюць, што яны былі арганізаваны расейскай вайсковай выведкай ГРУ, якая спрабавала сарваць пастаўкі боепрыпасаў ва Украіну, якая ваюе з прарасейскімі сэпаратыстамі.

Праз гэтыя падзеі Чэхія выслала 18 супрацоўнікаў расейскай дыпламатычнай місіі, абвінаваціўшы іх у дзейнасці на расейскую выведку пад дыпламатычным сховам. Сем з 28 краін ЕЗ, а менавіта Славаччына, Эстонія, Літва, Латвія, Польшча, Балгарыя, Румынія, таксама выслалі расейскіх службоўцаў. На мінулым тыдні прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш заклікаў усе дзяржавы Еўразвязу выслаць "хаця б па адным" расейскім дыпламаце, каб, паводле ягоных слоў, выказаць салідарнасць з Прагай.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках