19 красавiка 2024, Пятніца, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску таннее жыллё

23
У Менску таннее жыллё

Як змяніліся кошты?

Індэкс коштаў другаснага рынку жылля ў Менску за апошні тыдзень крыху знізіўся, страціўшы 0,3%. Кошт квадрата склаў 1 238 даляраў. Сярэдні кошт кватэраў у новабудоўлях за сем дзён вырас на 0,3% і на гэты момант роўны 1 307 даляраў за 1 м2. Разрыў паміж сярэднім узроўнем коштаў першаснага і другаснага рынкаў складае цяпер 69 даляраў за 1 м2, паведамляе Realt.by.

Лік выстаўленых на продаж аб'ектаў за апошнія сем дзён амаль не змяніўся. База толькі трохі папоўнілася чатырохпакаёвымі кватэрамі.

Як змяніліся кошты

За тыдзень квадратны метр патаннеў амаль ва ўсіх тыпаў кватэраў. Сярэдні кошт упаў у аднушак (-0,5%), двушак (-0,3%) і чатырохпакаёвых кватэраў (-0,8%). Трохпакаёвыя – без зменаў.

Калі разглядаць кошт у раёнах Менска, то ў большасці з іх кошты кватэраў крыху знізіліся. За тыдзень прыкметней за ўсё патаннеў квадратны метр у Партызанскім – на 1,5% (да 1 362 даляры), у Цэнтральным – на 0,6% (да 1 607 даляраў). У Савецкім – на 0,3% (1 431).

На 0,2% стаў ніжэйшы сярэдні кошт квадрата ў Ленінскім (цяпер ён складае 1 248 даляраў), на 0,1% – у Маскоўскім (1 290). Для Кастрычніцкага і Фрунзенскага тыдзень прайшоў без зменаў.

У іншых двух раёнах кватэры, наадварот, сталі даражэйшыя: у Заводскім – на 0,1% (1 168 даляраў за квадрат), у Першамайскім – на 1,5% (1 467).

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках