23 красавiка 2024, aўторак, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старажытны верш абрынуў вартасць інтэрнэт-гіганта Кітая

Старажытны верш абрынуў вартасць інтэрнэт-гіганта Кітая
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: JASON LEE/REUTERS

Акцыі кампаніі моцна патаннелі пасля публікацыі ейным дырэктарам верша дынастыі Тан.

Акцыі найбуйнейшай у Кітаі кампаніі дастаўкі ежы Meituan моцнка патаннелі пасля публікацыі ейным дырэктарам старажытнага верша дынастыі Тан, піша ВВС.

У канцы тыдня кіраўнік тэхналагічнага гіганта і мільярдэр Ван Сін апублікаваў у кітайскім аналагу Twitter - сацыяльнай сетцы Fanfou пост з вершам, якому больш за 1000 гадоў. Паводле сюжэту паэмы бязлітасны імператар Цынь Шы Хуан забіваў нязгодных з ім навукоўцаў-канфуцыянцаў, спальваў іхнія кнігі. Улады Пекіна трактавалі пост Ван Сіна як крытыку на свой адрас, а інвестары - як адказ мільярдэра на тыранічныя захады кітайскага рэгулятара ў дачыненні да айчынных інтэрнэт-гігантаў.

Пасля выдалення допісу 9 траўня Ван Сін растлумачыў, што гэта было адсыланнем да канкурэнтаў кампаніі, а не да кіраўніцтва краіны. Тым не менш падзенне цаны акцый пад раніцу 10 траўня склала 14 адсоткаў.

Meituan - другая вартасцю кампанія ў КНР, яе рынкавая вартасць складае блізу 220 мільярдаў даляраў. Яна стала адным з фігурантаў антыманапольнага расследавання, якое пачалося з забароны IPO даччынай кампаніі Alibaba - Ant Group. У красавіку Alibaba аштрафавалі на рэкордныя 2,8 мільярда даляраў за злоўжыванне сваім становішчам на рынку, захады абмежавання бізнэсу высокатэхналагічных кампаній з боку ўрада Кітая працягваюцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках