20 красавiка 2024, Субота, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Касмічны зонд NASA вяртаецца дадому з узорамі астэроіда

4
Касмічны зонд NASA вяртаецца дадому з узорамі астэроіда
ФОТА: TWITTER.COM NASASTEM

Місія доўжылася амаль пяць гадоў.

Амерыканскае касмічнае агенцтва NASA паведаміла пра вяртанне на Зямлю касмічнага зонда OSIRIS-REx. Апарат пачаў вяртанне дадому пасля таго, як узяў ўзоры з астэроіда Бенну, паведамляе РБК.

Пра гэта гаворка ідзе на старонцы NASA ў Twitter.

Зонд вяртаецца на Зямлю пасля касмічнай місіі, якая доўжылася амаль 5 гадоў. За гэты час апарат дабраўся да астэроіда Бенну, якому больш за 4,5 млрд гадоў, і ўзяў з яго ўзоры горных парод і пылу.

Зараз зонд ужо аддаліўся ад астэроіда і ўзяў курс на Зямлю. Як чакаецца, Зямлі касмічны апарат дасягне 24 верасня 2023 года, пасля чаго ад яго аддзеліцца капсула з ўзорамі і ўвойдзе ў атмасферу. Сам апарат застанецца на арбіце Зямлі.

Капсула з ўзорамі павінна з дапамогай парашута прызямліцца на трэніровачным палігоне ў Юце. Пасля прызямлення капсулу забяруць навукоўцы, каб даследаваць атрыманыя з астэроіда ўзоры.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках