16 красавiка 2024, aўторак, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве пачаўся суд над актывістамі «Еўрапейскай Беларусі» і Паўлам Севярынцам

19
У Магілёве пачаўся суд над актывістамі «Еўрапейскай Беларусі» і Паўлам Севярынцам
Фота: @mayday

Дзясяткі беларусаў прыйшлі падтрымаць герояў.

У судзе Магілёўскай вобласці пачаўся разгляд крымінальнай справы Паўла Севярынца, актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніча, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага, блогера Дзмітрыя Казлова («Шэры кот») і адміністратаркі тэлеграм-каналаў Ірыны Шчаснай, піша tut.by.

Справу разглядае суддзя Ірына Ланчава, паведамляе «Радыё Свабода».

Падтрымаць палітвязняў да суда прыйшло блізу 40 чалавек.

Як паведамляюць праваабаронцы, усіх, хто прыйшоў падтрымаць абвінавачаных, папрасілі пакінуць будынак суда.

За дваццаць хвілін да пачатку працэсу - ён стартаваў а 10.30 - з будынка суда супрацоўнікі міліцыі выгналі ўсіх тых, хто прыйшоў падтрымаць палітвязняў.

Фота: «Радыё Свабода»

Унутры будынка знаходзяцца толькі маці і жонка Паўла Севярынца - яны хочуць трапіць на прыём да старшыні суда.

У фае суда знаходзіцца начальства Ленінскага РАУС Магілёва, прысутнічае таксама намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Рыжанкоў.

Далей міліцыя запатрабавала ад людзей разысціся ад будынка Магілёўскага аблсуда.

Праваабаронцы паведамляюць, што ля будынка суда затрыманы незалежны журналіст Аляксандр Буракоў.

Пазней стала вядома, што затрымалі журналіста Уладзіміра Лапцэвіча. «Новы час» паведаміў аб затрыманні трэцяга чалавека - аднаго з кіраўнікоў «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Алега Аксёнава.

У канцылярыі суда раней паведамілі, што працэс будзе закрытым.

«Улады» настолькі баяцца актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» і Паўла Севярынца, што зрабілі судзілішча закрытым. Няма ніякіх доказаў якой-небудзь іх віны. Крымінальная справа проста высмактаная з пальца.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках