25 красавiка 2024, Чацвер, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Смейся цяпер, але аднойчы кіраваць будзем мы»

1
«Смейся цяпер, але аднойчы кіраваць будзем мы»

Карціну Бэнксі з малпамі прадалі за шалёную суму.

Карціна ананімнага брытанскага мастака Бэнксі пад назвай «Смейся цяпер, але аднойчы кіраваць будзем мы» была прададзеная на аўкцыёне 11 траўня за 2,07 мільёна даляраў

Пра гэта сведчаць вынікі онлайн-таргоў аўкцыённага дома Christie's (пераклад - unian.net).

На палатне выяўленыя тры малпы, на кожнай з якіх вісіць шыльда з надпісам, аналагічным назве палатна.

Карціна была намаляваная ў 2002 годзе на лісце кардона памерам 76 на 102 сантыметры.

Фінальны кошт лота склаў 1,7 мільёна даляраў, але з улікам усіх дадатковых выплат будучаму ўладальніку карціны давядзецца аддаць 2,07 мільёна даляраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках