24 красавiка 2024, Серада, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пробашч парафіі паказаў, як выглядае касцёл у Будславе пасля пажару

3
Пробашч парафіі паказаў, як выглядае касцёл у Будславе пасля пажару
фота: Catholic.by

Фотафакт.

Пробашч будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook фатаграфіі, зробленыя ўнутры касцёла пасля пажару.

На падлозе бачныя лужыны, на зводах і сценах храма - падцёкі.

Напярэдадні Дзмітрый Дубовік распавядаў, што так званы «стары касцёл», які знаходзіцца за алтарнай часткай святыні, полымя не закранула «а вось у касцёле - арган мокры, алтар мокры, мокры ўвесь жывапіс». Яго словы падае сайт Catholic.by.

Сёння з раніцы прыхаджане планавалі прыйсці ў касцёл, каб прывесці яго ў парадак пасля пажару.

«Унутры поўна вуглёў і вады», - казаў напярэдадні Дзмітрый Дубовік.

Храм загарэўся раніцай у аўторак. З агнём удалося справіцца толькі ў другой палове дня. На дапамогу мясцовым пажарным прыязджалі ратавальнікі са сталіцы. Згарэў дах. Следчы камітэт распачаў паводле факту пажару 11 траўня ў касцёле ў Будславе крымінальная справа. Справа адкрытая паводле артыкула «Парушэнне правілаў пажарнай бяспекі асобай, адказнай за іх выкананне» (ч. 2 арт. 304 КК РБ). Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула - 3 гады калоніі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках