20 чэрвеня 2021, Нядзеля, 19:52
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Карбалевіч: Паміж Пуціным і Лукашэнкам адбываецца нешта дзіўнае

37
Карбалевіч: Паміж Пуціным і Лукашэнкам адбываецца нешта дзіўнае
ВАЛЕР КАРБАЛЕВІЧ

Крэдыт дагэтуль не далі, мае праблемы з пастаўкамі нафты.

Палітолаг Валер Карбалевіч у Telegram-канале звярнуў увагу на дзіўныя дачыненні паміж Лукашэнкам і Пуціным.

- У стасунках паміж хаўруснікамі з'явіліся новыя канфліктныя вузлы.

Расея дагэтуль не выдзеліла Беларусі крэдыт у суме $500 млн, абяцаны Пуціным яшчэ ў верасні мінулага года.

Паўстала нейкая дзіўная гісторыя з пастаўкамі расейскай нафты на НПЗ «Нафтан» у Наваполацку. У траўні пастаўкі скараціліся ў 2,2 разы. Прычым, афіцыйна ніхто нічога не тлумачыць. Неафіцыйна агучваецца версія, што, маўляў, «Раснафта» спалохалася амерыканскіх санкцый у дачыненні да беларускага НПЗ.

Але, па-першае, санкцыі набываюць моц толькі з 3 чэрвеня. Па-другое, пастанова ЗША не прадугледжвае другасных санкцый, то бок, яны не распаўсюджваюцца на трэція краіны і іх кампаніі.

Надта імаверна, што Расея выкарыстоўвае амерыканскія санкцыі як падставу, каб стварыць новы механізм ціску на афіцыйны Менск.

3 траўня Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі прарасейскай партыі «Саюз». Лукашэнка хоча мець манаполію на стасункі з Расеяй. Як толькі справа дайшла да магчымасці Масквы ўплываць на ўнутраную палітыку Беларусі праз рычагі, якія Лукашэнка не можа кантраляваць (гэта значыць, прарасейскую партыю), быў уключаны тормаз.

9 траўня Лукашэнка і Пуцін гаварылі праз тэлефон і дамовіліся аб новай сустрэчы, хоць зусім нядаўна вялі перамовы (22 красавіка). Здаецца, у двухбаковых стасунках адбываецца нешта важнае, і яно ўтойваецца ад грамадскасці.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».