19 красавiка 2024, Пятніца, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У касцёле ўсё яшчэ ідзе «дождж»: што цяпер адбываецца ў Будславе

«У касцёле ўсё яшчэ ідзе «дождж»: што цяпер адбываецца ў Будславе

Ксёндз-пробашч распавёў пра сітуацыю з Нацыянальным санктуарыем.

Бяда прыйшла адкуль не чакалі. Учора ўранку загарэўся Будслаўскі касцёл - адно з найважнейшых месцаў для вернікаў і, безумоўна, прыгожы будынак, які прадстаўляе сабой архітэктурную і гістарычную каштоўнасць. Прычыны здарэння яшчэ трэба будзе высветліць спецыялістам, зразумела адно - маштаб разбурэнняў велізарны: дах будынка, які мае плошчу прыкладна 1700 квадратных метраў, цалкам згарэў, а ўсе памяшканні залітыя вадой, піша Onliner.

Сёння ўранку ксёндз Дзмітрый Дубовік, які трапіў унутр касцёла, падзяліўся фотаздымкамі, з якіх можна ацаніць стан памяшканняў: на падлозе па-ранейшаму стаіць вада, волкасць адчуваецца нават праз экран, з вялікай вышыні ўпала адна з жырандоляў. Наперадзе вялікая праца, у тым ліку ў аднаўленні фрэсак, якіх у касцёле прыкладна паўтары тысячы квадратных метраў. Onliner звязаўся з Дзмітрыем, каб высветліць, што адбываецца ў Будслаўскім касцёле сёння і ці ёсць сэнс валанцёрам ехаць на дапамогу.

— Службы МНС ды іншыя ўжо паехалі ад нас, — расказаў ён. — Што тычыцца касцёла, то ў ім дагэтуль ідзе «дождж». Сваімі сіламі імкнёмся вынесці ўсю ваду. Таксама сёння будзе сустрэча ў аблвыканкаме аб будучыні касцёла, будзем вызначаць, што рабіць. Думаю, у найбліжэйшыя дні будзе састаўлены план, якім чынам праводзіць працы. Мы ўжо звязваемся з рэстаўратарамі — спецыялістамі па аргане і алтары. Важна ўсё зрабіць правільна, каб захаваць iх. Гэта стаіць на першым месцы. Далей ужо будзем абследаваць канструкцыі. Думаю, гэта праца на найблiжэйшыя два тыдні.

Наконт валанцёраў, то ехаць сюды пакуль няма сэнсу: мы яшчэ не маем дазволу працаваць унутры. Звонку асабліва працы няма. Чакаем, што нам скажуць, і будзем інфармаваць усіх праз Facebook і нашу старонку ў Instagram.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках