19 красавiка 2024, Пятніца, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі знайшлі новыя ўскладненні пасля каранавіруса ў маладзёнаў

2
Медыкі знайшлі новыя ўскладненні пасля каранавіруса ў маладзёнаў

Раней моладзь не ўваходзіла ў гэтую групу рызыкі.

У многіх маладых пацыентаў пасля акрыяння ад каранавіруса часта дыягнастуюцца ўстойлівыя прыкметы паражэння сэрцава-судзіннай сістэмы. Да пэўнага моманту меркавалася, што для дзяцей і моладзі без хранічных захворванняў Covid-19 не ўяўляе пагрозы, піша lenta.ua.

Параўноўваючы стан сасудаў у 30 маладых людзей, якія перахварэлі на каранавірус рознай ступені цяжкасці, цягам месяца з дапамогай запісу УГД, экспэрты высветлілі, што нават у тых хворых, стан якіх не патрабаваў шпіталізацыі, артэрыі часткова страцілі эластычнасць, паведамляе ВВС. Сонныя артэрыі пацыентаў на 27% апынуліся менш здольныя да набракання і на 22% менш эластычныя. Сур'ёзнае паражэнне таксама было знойдзенае ў аартальных артэрыях, па якіх кроў паступае ад сэрца.

Памяншэнне эластычнасці артэрый павышае рызыку развіцця сэрцава-судзiнных захворванняў. Гаворка ідзе пра арытмію, пашкоджанне міякарда і ўтварэнне тромбаў. А пры наяўнасці ў анамнезе такіх захворванняў як дыябет ці гіпертанія, ступень небяспекі для здароўя моладзі павялічваецца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках