24 лiпеня 2021, Субота, 14:09
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіўся кранальны фільм, у якім Мікалай Статкевіч распавядае пра гісторыю сваёй сям'і

6
З'явіўся кранальны фільм, у якім Мікалай Статкевіч распавядае пра гісторыю сваёй сям'і
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Свабоду герою беларускай рэвалюцыі!

Мікалай Статкевіч - адзін з непахісных герояў беларускага руху за свабоду. Вайсковец па прафесіі, шляхціц па паходжанні, адзін з лідараў беларускай апазіцыі правёў у беларускіх турмах больш за сем гадоў.

У фільме, які зняў «Белсат», мы ўбачым гэтага бясстрашнага рыцара зусім з іншага боку - як уразлівага, глыбокага, засяроджанага на разуменні сэнсу свайго жыцця мужчыну.

Разам з ім наведаем могілкі ягонай сям'і ў Слуцкім раёне - каб узгадаць мінуўшчыну, абдумаць цяперашняе і паклапаціцца пра будучыню. Мы пачуем сямейныя гісторыі і легенды, пашукаем месца пахавання дзеда, расстралянага ў 30-х, на хвілінку зазірнем у душу чалавека, які ахвяраваў сваёй свабодай дзеля нашага дабра. І магчыма, на нейкі момант адчуем, як гэта напраўду сустракаць вясну.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».