24 красавiка 2024, Серада, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Можа, экспарт усёй нафтаперапрацоўкі наогул адразу забараніць?»

5
«Можа, экспарт усёй нафтаперапрацоўкі наогул адразу забараніць?»

Як санкцыі б'юць па канцэрне «Белнафтахім».

Вельмі цікава будзе паглядзець на графік «планавых» рамонтаў на прадпрыемствах, якія ўваходзяць у канцэрн «Белнафтахім». Паводле інфармацыі Telegram-канала «Нік і Майк», на ўсялякі выпадак, каб не затаварыцца на больш працяглы, чым звычайна, рамонт тэхналагічнага абсталявання сыходзяць «Гродна Азот» і «Нафтан». За імі могуць быць іншыя, звязаныя з імі наўпрост вытворчымі і тэхналагічнымі цыкламі.

Прастаяць амаль месяц, хоць раней імкнуліся адрамантаваць усё вельмі хутка. Ёсць надзея, што за месяц стане зразумела, у які бок рушыць сітуацыя. Ці можна прадаваць у Еўропу, што з украінскім рынкам, як далёка зойдуць другасныя санкцыі.

Дарэчы, украінскія партнёры пакуль імкнуцца ў тры змены, каб паспець закантрактаваць і правесці аплаты, нават калі вывезці пакуль тавар не атрымаецца. Што ж, рэал-бізнэс, нічога асабістага. Каму вайна, а каму і маці родна.

Але, з іншага боку, гэта пацвярджае правільнасць здагадкі пра тое, што перасохлы ручаёк нафты з Расеі на «Нафтан» наўпрост з амерыканскімі санкцыямі не звязаны.

Спыненне прадпрыемстваў на планавы рамонт азначае, што ўсе геніяльныя планы ў «элегантным» (праз левых пасярэднікаў, без указання адпраўніка) абходзе санкцый праваліліся. І гэта першапачаткова было толькі імітацыяй бурнай дзейнасці для галачкі. А ў рэальнасці - стандартнае «авось пранясе», пакуль мы будзем у кустах адседжвацца.

Новых ідэй няма, а ранейшыя рэцэпты не працуюць.

Можа, экспарт усёй нафтаперапрацоўкі наогул адразу забараніць? Прыклад збажыны і грэчкі ўжо ёсць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках