25 красавiка 2024, Чацвер, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Перамен»: у Менску выступіць гурт «Кіно»

3
«Перамен»: у Менску выступіць гурт «Кіно»
ФОТА: КАДР З КЛІПА

У якасці вакалу - аблічбаваны голас Віктара Цоя.

Легендарны гурт «Кіно» выступіць 17 чэрвеня ў «Мінск-Арэне». І праз пераносы, на якія арганізатараў змушала пандэмія, гэта сапраўды доўгачаканая падзея. Трое музыкаў арыгінальнага складу збяруцца разам праз крыху больш за 30 гадоў пасля распаду калектыву. На канцэрце будзе гучаць сапраўдны вакал Віктара Цоя, аблічбаваны з ранейшых запісаў, піша tut.by.

Ініцыятарам уз'яднання «Кіно» стаў сын Цоя - Аляксандр, ён жа прадусар праекта. У інтэрв'ю «Новой газеце» маладзён патлумачыў, навошта сабраў былых удзельнікаў калектыву праз 30 гадоў:

- Так выйшла, што я ніколі ў жыцці не быў на канцэрце «Кіно», а мне хочацца. Не толькі я - вырасла некалькі пакаленняў, якія не чулі гэты гурт ужывую. А песні запатрабаваныя, іх па-ранейшаму любяць. Адзіны спосаб пайсці на такі канцэрт - зрабіць яго самому.

У канцэртах возьмуць удзел музыкі арыгінальнага складу «Кіно» розных гадоў: гітарыст Юрый Каспаран і басісты Аляксандр Цітоў і Ігар Ціхаміраў. Частку песень выканаюць усе ўдзельнікі разам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках