24 красавiка 2024, Серада, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома: ЦАХАЛ знішчыў у Газе вайскова-тэхнічную эліту ХАМАС

Стала вядома: ЦАХАЛ знішчыў у Газе вайскова-тэхнічную эліту ХАМАС
ФОТА: AP/KHALIL HAMRA

Яны былі ліквідаваныя кропкавымі ўдарамі.

Падчас супольнай аперацыі ЦАХАЛу і ШАБАКу ўдалося знішчыць некалькіх высокапастаўленых камандзіраў ХАМАС. Яны былі ліквідаваныя кропкавымі ўдарамі па Газе і Хан-Юнісе, паведамляе сайт «Детали».

У сераду, 12 траўня, ШАБАК і ЦАХАЛ раскрылі асобы ліквідаваных кіраўнікоў. Сярод іх - камандзір брыгады Газы, кіраўнік кіберпадраздзялення і адзін з галоўных спецыялістаў у ракетах.

Таксама падчас аперацыі быў разбураны галоўны навукова-даследчы цэнтр ХАМАС і знішчаная вялікая колькасць абсталявання.

Вось высокапастаўленыя актывісты ХАМАС, якіх удалося ліквідаваць войску абароны Ізраілю.

Басэм Іса - брыгадны генерал Газы, высокапастаўлены камандзір. З 2017 года ўзначальвае брыгаду ХАМАС «Газа». Таксама з'яўляецца адным з кіраўнікоў у вытворчай сістэме ХАМАС. Цягам многіх гадоў удзельнічаў у мностве тэрарыстычных актаў. Кіруе ўжываннем сілы ў раундах баявых дзеянняў з Ізраілем. У ШАБАК заяўляюць, што «ягоная ліквідацыя істотна паўплывае на дзейнасць брыгады і вайсковага крыла ХАМАС».

Джамаа Тахла - кіраўнік кіберпадраздзялення і кіраўнік праекта ХАМАС па ўдасканаленні ракет, міністр даследаванняў і распрацовак у ХАМАС. Тахла - правая рука Мухамеда Дэфа, яго ўважалі цэнтральным «рухавіком» вайскова-тэхнічнага ўмацавання ХАМАС.

Ягоную ліквідацыю ў ШАБАК уважаюць за «значны ўдар па праекце ўзмацнення ХАМАС».

Гамаль Забда - кіраўнік аддзела развіцця і праектаў у вытворчым штабе ХАМАС. Доктар тэхнічных навук, які спецыялізуецца на аэрадынаміцы, Забда рабіў вялікі ўнёсак у распрацоўку і ўдасканаленне ракет ХАМАС. Ён быў асноўнай і важнай крыніцай прафесійных ведаў у гэтай сферы ў вытворчым штабе ХАМАСа.

Хазем Хаціб - начальнік інжынернага аддзела ў вытворчым падраздзяленні ХАМАС, а таксама намеснік начальніка вытворчага падраздзялення.

Таксама быў цалкам разбураны галоўны навукова-даследчы цэнтр ХАМАСа і знішчанае мноства абсталявання. Пры атацы на цэнтр загінулі яшчэ дзве высокапастаўленыя асобы: Самі Радван, начальнік тэхнічнага аддзела вайсковай выведкі ХАМАСа і Валід Шамалі, кіраўнік аддзела прамысловага абсталявання ў вытворчым падраздзяленні.

Акрамя таго, былі забітыя блізу дзясяці іншых супрацоўнікаў вытворчай і навукова-даследчай сістэмы ХАМАСа.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках