23 красавiка 2024, aўторак, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд арыштаваў нападніка, які зладзіў стральбу ў казанскай школе

Суд арыштаваў нападніка, які зладзіў стральбу ў казанскай школе
ФОТА: ИЗВЕСТИЯ/ЗУРАБ ДЖАВАХАДЗЕ

Ён прызнаў сваю віну.

Савецкі суд Казані арыштаваў 19-гадовага Ільназа Галявіева, які абвінавачваецца ў масавым забойстве, учыненым у школе №175 11 траўня, дзе загінулі 9 чалавек і больш за 20 атрымалі раненні. Пра гэта паведамляе РИА Новости.

Рашэнне прынятае па хадайніцтве следства аб абранні меры стрымання на два месяцы. Пракурор заявіў у судзе, што падсуднаму выстаўленае абвінавачванне ў масавым забойстве - ён вырабіў не менш як 17 стрэлаў у школе. Галявіеў прызнаў сваю віну.

Раней 12 траўня Следчы камітэт Расеі заявіў пра яго неадэкватныя паводзіны, што перашкаджае правядзенню з ім следчых дзеянняў. У Галявіева лекары дыягнаставалі захворванне галаўнога мозгу. На працягу апошніх месяцаў, са слоў сваякоў, ён паводзіў сябе агрэсіўна і запальчыва, а таксама скардзіўся на моцныя галаўныя болі.

Лекары выявілі пухліну ў яго ў галаве - дабраякаснае ўтварэнне цісне на мозг і парушае кровазварот. У выніку гэтага ў чалавека з'яўляецца агрэсія, галаўны боль і падазрэнне на энцэфалапатыю. Праз хваробу ён можа паводзіць сябе неадэкватна, крычаць невыразныя словы, «кідацца на сцены». Як распавёў суразмоўца канала, падобнае захворванне не забараняе мець зброю. У найбліжэйшы час Галявіеву прызначаць псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.

Стральба ў школе №175 на вуліцы Файзі ў Казані адбылася раніцай 11 траўня. Першапачаткова паведамлялася, што ў нападзе ўдзельнічалі два чалавекі, аднак пазней Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт (НАК) зняпраўдзіў гэтую інфармацыю. У выніку, паводле апошніх звестак, загінула дзевяць чалавек, у тым ліку сем дзяцей. Больш за 20 чалавек пацярпелі.

Ільназ Галявіеў пачаў рыхтаваць атаку на навучальную ўстанову з лютага, для чаго набыў у Ёшкар-Оле агнястрэльную зброю і стварыў Telegram-канал, дзе пісаў пра свае намеры.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках