28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выцінанка «Міс Украіна» выявілася працай беларускай майстрыхі

Выцінанка «Міс Украіна» выявілася працай беларускай майстрыхі
ЛІЗАВЕТа ЧАРВОНЦАВА

Лізавета Ястремская прэзентуе 16 траўня Украіну на конкурсе «Міс Сусвет».

Дызайнеры «Міс Украіна» стварылі адмысловы ўбор для ўкраінскай прыгажуні Лізаветы Ястрэмскай. Але пасля прэзентацыі сукенкі высветлілася, што нібыта нацыянальны ўбор для конкурсу «Душа-выцінанка» створаны напраўду народным майстрам Беларусі Лізаветай Чарвонцавай. Аўтарка выцінанкі кажа, што парушылі яе аўтарскія правы.

«Міс Украіна» Лізавета Ястрэмская, якая прэзентуе 16 траўня Украіну на конкурсе «Міс Сусвет» у Маямі, апублікавала фатаграфіі ўбору для конкурсу «Душа-выцінанка». Дызайнеры пазіцыянуюць сукенку як нарад з традыцыйнай украінскай выцінанкай.

ФОТА: ЛІЗАВЕТА ЯСТРЭМСКАЯ/INSTAGRAM

Аднак у аснове сукенкі - аўтарская выцінанка беларускі з Маладзечна, народнага майстра Беларусі ў выцінанцы Лізаветы Чарвонцавай. Стваральніца выцінанкі распавяла «Белсату», што з ёй не ўзгаднілі выкарыстанне яе працы.

«Дызайнер Наталля Шаўчук звязалася са мной і сказала, што выцінанку знайшла ў інтэрнэце (у вольным доступе), аўтара яны шукалі, але не знайшлі. Яшчэ сказала, што спадабалася мая творчасць. Я спытала, чаму не звярнуліся да сваіх украінскіх майстраў для сумеснай працы, а таксама аб кампенсацыі выкарыстання маёй выцінанкі (ідэі і часткі твора). Адказаў, на жаль, больш не атрымала», - кажа Лізавета Чарвонцава.

Майстрыха кажа, што аспрэчваць надзвычай складана, бо гэта трэба рабіць на тэрыторыі Украіны.

«Наколькі я ведаю, аўтарскае права абараняецца ў іншых краінах. Ведаю, што ўкраінскія майстры былі абураныя сітуацыяй, але прызнаюць, што ва Украіне, Беларусі пакуль складана з аўтарскімі правамі», - дадае Лізавета Чарвонцава.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках