19 красавiка 2024, Пятніца, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль і Палестына працягваюць абменьвацца авіяўдарамі

Ізраіль і Палестына працягваюць абменьвацца авіяўдарамі

Відэафакт.

12 траўня Ізраіль і Палестына працягнулі абменьвацца авіяўдарамі. Відавочцы і СМІ публікуюць відэа авіяўдараў па абодвух краінах.

Раніцай Войска абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) паведамляла пра больш за 1050 ракет, выпушчаных па Ізраілі за апошнія 38 гадзін. У той жа час па сектары Газа выпусцілі блізу 850 ракет па 500 аб'ектах, 200 ракет упалі на тэрыторыі Газы.

Палестынскае агенцтва WAFA паведаміла пра гібель 56 чалавек у сектары Газа, сярод іх 14 дзяцей і тры жанчыны. Раненні атрымалі 335 чалавек.

The Times of Israel піша пра траіх загінулых Ізраільцянаў 12 траўня ў выніку нападаў з сектара Газа, яшчэ трое загінулі на дзень раней.

Войска абароны Ізраіля ў Twitter апублікавала відэа перахопу ракет з сектара Газа над паўднёвай часткай Ізраіля пры дапамозе сістэмы супрацьпаветранай абароны «Жалезны купал».

Яшчэ адно відэа перахопу палестынскіх ракет над ізраільскімі гарадамі Гіватаім і Беэр-Шэва апублікавана на YouTube-канале выдання «Гордон».

TRT World апублікаваў у Twitter відэа нападаў сіл Ізраіля па сектары Газа.

Карыстальнік Wirjil апублікаваў у Twitter яшчэ адно відэа ракетнай атакі па жылым доме ў сектары Газа.

Іншы карыстальнік пад нікам deniiiz_4 паказаў атаку на гмах Аль- Джахара ў сектары Газа.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках