20 красавiка 2024, Субота, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сан-Марына запускае вакцынацыйны турызм

7
Сан-Марына запускае вакцынацыйны турызм

Ахвочых будуць платна вакцынаваць «Спутнік V».

Улады Сан-Марына абвясцілі пра запуск праграмы вакцынацыйнага турызму, прапаноўваючы наведвальнікам расейскую вакцыну ад каранавіруса «Спутнік V» з 17 траўня. Пра гэта паведаміў міністр турызму краіны Федэрыка Педзіні Амаці, адзначае мясцовае выданне Libertas.

У краіне з насельніцтвам 34 тысячы чалавек ужо зрабілі 33 тысячы ўколаў вакцынай ад каранавіруса, якой прышчапілі больш за 22 тысячы чалавек. Вакцынавалі грамадзян пераважна расейскім «Спутнік V», што яны атрымалі ў лютым.

Дзяржаўны сакратар у пытаннях аховы здароўя краіны Роберта Чавата заявіў, што 11 траўня ў краіне з бальніцы выпісалі апошняга пацыента, які хварэе на COVID-19.

Амаці дадаў, што наяўнасць вялікай колькасці вакцын у краіне і пазітыўнай дынамікі ў барацьбе з пандэміяй дазваляюць пачаць праграму вакцынацыі турыстаў.

З 17 траўня тыя, хто плануе знаходзіцца ў Сан-Марына як мінімум шэсць начэй, могуць таксама запісацца на вакцынацыю (за сем дзён да прыбыцця ў Сан-Марына). Кошт двайной дозы вакцыны - €50.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках