29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спажывецкія цэны ў Беларусі імкліва растуць

2
Спажывецкія цэны ў Беларусі імкліва растуць
ФОТА: АЛЯКСЕЙ НІКАНОРАЎ

Інфляцыя ў Беларусі за чатыры месяцы амаль дасягнула гадавога прагнозу ўладаў.

Спажывецкія цэны ў Беларусі ў красавіку ў параўнанні з сакавіком 2021 года выраслі на 0,7%, у параўнанні са снежнем 2020 года - на 4,6%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт. У гадавым вымярэнні інфляцыя ў красавіку склала 8,6% (у сакавіку - 8,5%).

У красавіку ў параўнанні з сакавіком цэны на харчовыя тавары выраслі на 0,9% (з пачатку года - на 4,6%, за год - на 7,4%), на нехарчовыя - на 0,8% (4,7% і 10,1%), на паслугі - на 0,4% (4,4% і 8,9%), паведамляе БелаПАН.

Для параўнання: у студзені-красавіку 2020 года цэны выраслі на 3,3%, а ў цэлым па году інфляцыя склала 7,4% пры афіцыйным прагнозе 5%. У 2021 годзе ўрад прагназуе інфляцыю не вышэй за 5%.

У Нацыянальным банку ўважаюць, што ўзровень інфляцыі ў Беларусі будзе зніжацца, вяртанне да мэтавага ўзроўню (5%) чакаецца ў другім квартале 2022 года. Паводле інфармацыі БелаПАН, такі арыенцір быў заяўлены падчас нядаўняй сустрэчы кіраўніцтва галоўнага банка краіны з эканамістамі. На думку спецыялістаў Нацбанка, паскарэнне інфляцыі ў першым квартале 2021 года звязана з пераносам леташняга росту валютнага курсу на цэны, а таксама з павелічэннем цэн на сусветным рынку харчавання і адменай падатковых ільгот у пачатку года для пастаўшчыкоў лекаў.

У наступныя кварталы, прагназуюць спецыялісты Нацбанка, інфляцыя будзе запавольвацца і паводле вынікаў года можа скласці блізу 7%.

Еўразійскі банк развіцця адзначае рызыку ўзмацнення інфляцыйнага ціску для эканомікі Беларусі праз санкцыі ЗША ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў. Пра гэта гаворыцца ў майскім эканамічным аглядзе, падрыхтаваным аналітыкамі ЕАБР.

У ім адзначаецца, што беларускі Нацбанк зрабіў больш жорсткай грашова-крэдытную палітыку на фоне высокай інфляцыі і інфляцыйных чаканняў. Стаўка рэфінансавання 21 красавіка павышаная на 0,75% - да 8,5%. Паводле разліку ЕАБР, падтрыманне стаўкі рэфінансавання на ўзроўні 8,5% сёлета пры захаванні Нацбанкам кантролю за грашовай прапановай можа прывесці да запаволення інфляцыі да 6,5-7% на канец года.

«Разам з тым прысутнічае рызыка ўзмацнення інфляцыйнага ціску сёлета пры рэалізацыі пагрозы скарачэння беларускага экспарту праз аднаўлення абмежавальных мер з боку ЗША ў дачыненні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу», - паказваюць аналітыкі ЕАБР.

На думку беларускіх эканамістаў, у 2020 годзе інфляцыя перавысіць афіцыйны прагноз і можа скласці блізу 10%. Афіцыйны прагноз быў вызначаны летась і не меркаваў ні ўзнікнення глабальнага эканамічнага крызісу, ні пандэміі, ні рэзкіх скокаў на валютным рынку. Таму пра ўтрыманне інфляцыі ў межах 5% сёлета можна ўжо забыцца, уважаюць экспэрты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках