19 красавiка 2024, Пятніца, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі - моцная магнітная бура

2
У Беларусі - моцная магнітная бура

Яна пачалася прыкладна а 18:00.

Сёння, 12 траўня, на Зямлі назіраецца магнітная бура ўзроўню G3. Пра гэта сведчаць звесткі Лабараторыі рэнтгенаўскай астраноміі Сонца ФІАН, паведамляе tut.by.

Адзначаецца, што яна пачалася а 15.00 паводле UTC, гэта значыць, прыкладна ў шэсць вечара паводле менскага часу.

Бура ўзроўню G3 - гэта моцная бура. Як гаворыцца на сайце Белгідрамета, падчас такой геамагнітнай буры могуць узнікнуць: перанапружанні ў прамысловай электрасетцы; ілжывыя спрацоўванні аўтаматыкі; кароткачасовыя збоі GPS-навігацыі і нізкачастотнай радыёнавігацыі, перабоі караткахвалевай сувязі; палярнае ззянне на шыраце Рыгі і Масквы.

Нагадаем, што G-індэкс характарызуе інтэнсіўнасць геамагнітнага шторму па ўздзеянні варыяцый магнітнага поля Зямлі на людзей, жывёл, электратэхніку, сувязь, навігацыю і гэтак далей.

ГРАФІК: ЛАБАРАТОРЫЯ РЭНТГЕНАЎСКАЙ АСТРАНОМІІ СОЛНЦА ФІАН
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках