24 лiпеня 2021, Субота, 6:56
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура Украіны наважыла дамагчыся арышту кума Пуціна

16
Генпракуратура Украіны наважыла дамагчыся арышту кума Пуціна
ВІКТАР Мядзведчук
ФОТА: REUTERS

Абвінавачванне будзе ў судзе настойваць на ўзяцці палітыка, які абвінавачваецца ў дзяржаўнай здрадзе, пад варту.

Офіс генпракурора Украіны паведаміў, што дэпутату і бізнэсоўцу Віктару Мядзведчуку, уручанае хадайніцтва аб абранні меры стрымання ў выглядзе арышту, паведамляе «Интерфакс-Украина». Цяпер лідар партыі «Апазіцыйная платформа - За жыццё» знаходзіцца ў статусе падазраванага паводле справы аб дзяржаўнай здрадзе.

«Пасля яго прыбыцця ў Офіс генеральнага пракурора, на патрабаванне народнага дэпутата і яго абаронцаў, ім быў дадзены асобнік уручанага 11 траўня 2021г. паведамлення аб падазрэнні для азнаямлення, з мэтай забеспячэння права на абарону. Таксама падазраванаму пададзенае хадайніцтва аб абранні меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай», - цытуе агенцтва паведамленне генпракуратуры.

Са слоў адваката Мядзведчука, судовае пасяджэнне па абранні меры стрымання можа адбыцца ўжо ў чацвер, 13 траўня.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».