25 красавiка 2024, Чацвер, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Instagram з'явілася новая функцыя

У Instagram з'явілася новая функцыя

Новая функцыя ўжо даступная ў ЗША, Вялікабрытаніі, Канадзе і Аўстраліі.

Стваральнікі Instagram анансавалі новую функцыю, дзякуючы якой карыстальнікі цяпер могуць выбіраць свой займеннік у наладах профілю. Пра гэта распрацоўшчыкі паведамілі на сваёй афіцыйнай старонцы ў Twitter.

Займеннік будзе адлюстроўвацца справа ад імя чалавека, ён будзе вылучацца маленькімі літарамі шэрага колеру. Пры жаданні карыстальнік зможа адлюстроўваць свой займеннік толькі для падпісчыкаў.

Паводле звестак выдання NBC News, дадатковая магчымасць дазволіць зэканоміць месца ў апісанні профілю (бія), дзе колькасць знакаў абмежавана.

Новая магчымасць ужо даступная ў ЗША, Вялікабрытаніі, Канадзе і Аўстраліі. У будучыні кампанія плануе ўключыць функцыю і ў іншых краінах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках