19 красавiка 2024, Пятніца, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«З дысцыплінай у менскім АМАПе поўны гамон»

9
«З дысцыплінай у менскім АМАПе поўны гамон»

Балабу могуць замяніць?

BYPOL учора распавёў пра смешны тэракт у Лідзе, дзе ў сумку суддзі падклалі фекаліі, пакуль ён займаўся ў трэнажорнай зале, піша Telegram-канал «Нік і Майк». Са свайго боку хацелі б дадаць, што такая практыка вельмі распаўсюджаная ў АМАПе. Хлопцы так разгружаюцца. Могуць вытварыць штосьці з фекаліямі, могуць прэзерватыў павесіць у шафку або берцы прыбіць да падлогі.

Памятаецца, быў выпадак, калі аднаму з беркутаўцаў, які прыехаў у Беларусь пасля ўкраінскага Майдана), ён быў у 7-й роце камандзірам групы, жывога пеўня ў шафку пасадзілі. Пасля гэтага ўкраінец перавёўся ў абласны АМАП.

Наогул часы цяпер няпростыя. Займацца даводзіцца нават патруляваннем могілак. Адна справа - заходзіць у Новую Баравую, адкрываючы дзверы з нагі са словамі «Я ёсць закон», а іншае - патруляваць фарбаваныя яйкі і чаркі, накрытыя кавалачкам хлеба. Увогуле, незадаволенасць выліваецца ўжо нават у бот канала.

Ну, і наогул трэба сказаць, што з дысцыплінай у менскім АМАПе бяда. З гэтым заўсёды было не вельмі, але цяпер поўны гамон. На вонкавы выгляд супрацоўніка ўвагі ніхто не звяртае. Прыкладна як ДАІшнікі год таму на тэхагляд. Галоўнае, каб не звальняліся. Лаяльнасць і сабачая адданасць - цяпер у цане толькі дзве гэтыя якасці. Палажэнне аб праходжанні службы? Страявы статут? Не, не чулі.

А статут, як і ў кожным падраздзяленні, павінен выконвацца. Інакш гэта ўсё ператвараецца проста ў банду. Балаба, з якім парадніліся «на барыкадах», ужо не ў стане патрабаваць. Ды і гісторыі пра баявых плыўцоў памятаюць.

Увогуле, усё гэта даходзіць да вярхоў. Не здзівімся, калі найбліжэйшым часам Балаба будзе заменены. Новы чалавек патрэбны, і мы можам выказаць здагадку, хто гэта будзе. Нездарма ж з'явіўся новы намеснік у ідэалагічнай працы з Віцебску. Так, намеснік Балабы Тарасаў, відавочна, пралятае. І без сям'і застаўся, і без кар'ернага росту (але пра гэта іншым разам). Крыўдна, так?

Нагадаем, што Балаба - адзін з нямногіх кіраўнікоў сілавых структур, які застаўся на месцы. Прычым у асноўным гэта сябры Віктара Лукашэнкі па АСАМ. Балаба ў гэты спіс не ўваходзіць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках