28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: У Беларусі могуць абвясціць дэфолт

26
Леанід Злотнікаў: У Беларусі могуць абвясціць дэфолт
ЛЕАНІД ЗЛОТНІКАЎ

Неўзабаве скончацца рэсурсы для стрымлівання інфляцыі і падтрымкі пенсій і заробкаў.

Інфляцыя ў Беларусі за чатыры месяцы амаль дасягнула гадавога прагнозу уладаў. Сайт Charter97.org пагаварыў з эканамістам Леанідам Злотнікавым пра сітуацыю з інфляцыяй, а таксама пра стан эканомікі Беларусі:

- Сітуацыя такая, што дэфіцыт бюджэту і пазыкі, якія нам трэба аддаваць, растуць даволі хутка. Нядаўна дэфіцыт быў 4 мільярды, а цяпер - 6 мільярдаў даляраў. Растуць запазычанасці прадпрыемстваў за ўсялякія крэдыты, заробкі і гэтак далей. Выходзіць так, што яны растуць хутчэй, чым заводы могуць аддаць.

Высокі рост коштаў выклікае напружанасць у эканоміцы, прадпрыемствам спрабуюць дапамагчы і падвышаюць цэны на прадукцыю, але насельніцтва не здольнае ўсё купіць. Такім чынам, варта было б і падвысіць даходы насельніцтва. Урад спрабуе «развязаць» гэтую праблему, але так ці інакш, гэта працягвае выклікаць інфляцыю. Сёння яна даволі высокая, таму ўсе гэтыя праблемы дзяржава не можа развязаць. Гэта можна выправіць толькі свабоднай эканомікай - за кошт яе рэнтабельнасці і прадуктыўнасці, але мы ў эфектыўнасці адстаём.

Трэба ўлічваць, што магчымасці пазычаць у гэтым годзе ва ўрада зменшыліся, таму што перш за ўсё Расея загамавала выдачу крэдытаў, а таксама скараціліся даходы ад продажу нафтапрадуктаў. Больш за тое, толькі-толькі скончылася рэканструкцыя двух нафтазаводаў і там вялікія завінавачанасці, якія трэба аддаваць.

Адзінае, дзякуючы чаму ўрад можа неяк найбліжэйшыя месяцы трымаць хоць нейкую «стабільнасць», каб ужо зусім інфляцыя не разагналася - скарачаць золатавалютныя рэзервы. У гэтым годзе яшчэ можна неяк закрыць дзіркі ў бюджэце, пенсійным фондзе, падвышаць заробкі, але толькі выкарыстоўваючы ЗВР. Яны ўжо былі выдаткаваныя трохі ў гэтым годзе, але далей, я думаю, іх выдаткоўванне будзе яшчэ большае.

Можна ўтрымліваць рост цэн у нейкіх межах 3-5% на месяц за кошт ЗВР, таму яшчэ нейкая стабільнасць можа быць забяспечаная да восені або канца гэтага года, але потым ужо рэсурсаў у краіны для стрымлівання інфляцыі і падтрымкі пенсіі і заробкаў не будзе.

- Беларусы ўжо забралі з банкаў 44% валютных укладаў. Што азначае такая тэндэнцыя і якімі могуць быць наступствы для фінансавай сістэмы?

- Дзе прадпрыемствы бяруць сродкі для таго, каб купіць, скажам, матэрыялы? У банку. А там адкуль бяруцца грошы на гэтую справу? Ёсць тры галоўныя крыніцы, якія ўтвараюць гэты фонд, з якога выдаюцца гэтыя ўсе банкаўскія крэдыты. Адна трэць гэтага фонду - грошы насельніцтва. Калі мы гаворым пра валюту, то прыкладна 40% валютнага капіталу камерцыйных банкаў - насельніцтва.

Завінавачанасці прадпрыемстваў растуць, яны затрымліваюць выплату пазык, гэта ўсё тармозіць развіццё беларускай эканомікі. Калі насельніцтва забірае абарачальныя сродкі, то ў банкаў моцна скарачаюцца магчымасці падтрымліваць прадпрыемствы, гэта значыць крэдытаваць, з-за гэтага нармальнае эканамічнае жыццё вельмі абцяжарваецца.

- Што будзе з эканомікай, калі насельніцтва забярэ з банкаў ўсе свае валютныя ўклады?

- Колькасць адкліканых укладаў можа наблізіцца да 100%, таму што насельніцтва злапомнае. Дзяржава ўжо зрабіла для юрыдычных асоб такую рэч, як вяртанне не валютай, а ў беларускіх рублях. Пакуль яшчэ насельніцтва не закранула, але калі пачнецца паніка, то ўсё можа быць.

Цяжкасць вяртання пазык, разлікі за спажыванне прадукцыі - усе гэтыя фінансавыя праблемы ўзрастуць у некалькі разоў і стануць яшчэ больш цяжкімі для ўсіх прадпрыемстваў. Гэта пагражае гамаванню эканамічнага абарачэння, і пэўная прадукцыя будзе выкарыстоўвацца менш.

- Што могуць зрабіць улады, калі сутыкнуцца з нястачай валюты для выплаты замежных пазык?

- Абвясцяць дэфолт. Калі ўлады абвесцяць дэфолт, то ў гэтым выпадку ўпадзе крэдытны рэйтынг Беларусі. Гэта прыводзіць да таго, што калі Беларусь хоць неяк раней крэдытавалі, то цяпер могуць наогул адмовіцца ад гэтай задумы. Краіна не зможа вярнуць пазыку, і гэта разумеюць. Вырастуць і адсоткі на еўрабондах, якія мы бралі па 6%, а цяпер яны могуць стаць па 12%. Трэба разумець, што гэта, так бы мовіць, «укідвальныя» крэдыты, дзе вялікая імавернасць страціць грошы, якія даюць пад непад'ёмныя адсоткі для Беларусі. Дэфолт значыць, што краіна не будзе атрымліваць ніякай падтрымкі.

Пагоршыцца фінансавае становішча і насельніцтва, і прадпрыемстваў, потым улады пачнуць перамовы, што мы заплацім праз два гады, на адзін адсотак больш і гэтак далей. Гэта значыць пачнуцца перамовы з пазычальнікамі, як мы будзем вяртаць, можа, мы завод каму-небудзь прададзім.

Беларусь можа развязаць свае праблемы прыватызацыяй прадпрыемстваў, продажам замежным уласнікам. Напрыклад, спрабуюць прадаць «Гарадзенскі Азот», каб атрымаць хоць бы 1.7 або 2 мільярды даляраў, каб разлічыцца з пазыкамі. Але ён не прадаецца, бо ўлады просяць шмат грошай, і інвестары не купляюць. Будуць прадаваць найлепшыя прадпрыемствы Беларусі, каб выплаціць гэтыя нявернутыя крэдыты. - Многія краіны падчас пандэміі ўводзілі локдаўны з-за чаго ў іх быў спад у эканоміцы. Сёння іх эканоміка пачынае аднаўляцца, аднак у Беларусі ўсё наадварот. Чаму гэта адбываецца?

- У нас у апошнія гады эканоміка становіцца ўсё менш эфектыўнай, няма развіцця эканомікі, як гэта адбываецца ў свеце. У нашым свеце развіваецца сеткавая эканоміка, вельмі шмат новых тэхналогій, тавараў, прадукцыі, якую не вырабляюць і не могуць атрымаць у Беларусі. Мы адстаём ад усяго свету ў развіцці эканомікі, бо ў нас мадэль такая - грамадская, са слабым прыватным і рынкавых сектарам. Паглядзіце на сельскі сектар, які працягвае дэградацыю. Эканоміка не можа развівацца ў такіх умовах.

Нашы прадпрыемствы адстаюць ад Захаду, нават Расеі, якая не так ужо шмат дае нам для нашай эканомікі. Новых тэхналогій няма, прадукцыю новую зрабіць не можам, але варта заўважыць, што Расея сама адстае.

Я ўжо даваў звесткі, што ВУП вырасла, скажам, на 15-25% у розных галінах, а спажыванне насельніцтва і рэальныя даходы насельніцтва паводле статыстыкі ў 1.7 раза, таму мы проста праелі сваю эканоміку, як маглі. Такім чынам, у нас асаблівае становішча, нават калі пачнецца невялікі рост, гэта не значыць, што ад гэтага мы будзем жыць лепш. Мы адстаём ад сваіх суседзяў, якія былі з намі ў адным сацлагеры, на адным узроўні пры распадзе СССР. Даходы насельніцтва Літвы ледзь не ў 4 разы большыя за ВУП, чым у Беларусі. Былі нароўні, а цяпер параўнайце Польшчу, Эстонію, Чэхію з Беларуссю і ўбачыце, наколькі ніжэй беларусы сталі зарабляць, спажываць і гэтак далей. Ідзе дэградацыя ў рамках той мадэлі, якая цяпер падтрымліваецца.

- З'явіліся паведамленні, што ў вёсках Беларусі перасталі ўключаць асвятленне ў сувязі з адсутнасцю фінансавання. Што яшчэ можа адбыцца, калі эканамічны крызіс працягнецца? Ці могуць у людзей узнікнуць праблемы, падобныя да тых, якія былі ў СССР напярэдадні краху або ёсць цяпер у Венесуэле?

- Ведаеце, я згодны, што праблемы такога тыпу нарастаюць, асабліва ў Магілёўскай і Віцебскай вобласці. Там самыя нізкія даходы насельніцтва ва ўсёй Беларусі, гэтыя вобласці дэградавалі больш за ўсё ў эканамічным развіцці.

Вы ведаеце, напярэдадні краху СССР даходы насельніцтва не скарачаліся, а знікалі тавары з продажу. Цяпер, магчыма, дэфіцыту тавараў не будзе, проста грошай не будзе ставаць, будзе зваротная з'ява, гэта значыць атрымліваецца, што тая ж інфляцыя будзе выяўляцца па-іншаму.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках