23 красавiка 2024, aўторак, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валер Карбалевіч: Лукашэнка запусціў працэс, які будзе мець для яго непрадбачаныя наступствы

33
Валер Карбалевіч: Лукашэнка запусціў працэс, які будзе мець для яго непрадбачаныя наступствы

Дэкрэт № 2 - гэта прыкмета безвыходнасці.

9 траўня з'явіўся неканстытуцыйны дэкрэт Лукашэнкі аб наданні прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Савету бяспекі, піша на сайце «Свободные новости» палітолаг Валер Карбалевіч.

Са з'яўленнем гэтага дакумента ўзнікае шмат незразумелых пытанняў. Напрыклад, што рабіць, калі Лукашэнку не забілі, а ён памёр натуральнай смерцю або загінуў у выніку аўтамабільнай або авіякатастрофы? А калі ён паранены, але не можа выконваць свае абавязкі, у такім выпадку ўваходзіць у дзеянне гэты дэкрэт ці дзейнічае Канстытуцыя?

І яшчэ. У дэкрэце сказана, што адначасова з пераходам улады да Савета бяспекі ў краіне ўводзіцца ваеннае або надзвычайнае становішча. А ў пункце 4 гаворыцца пра выбары. Але ва ўмовах ваеннага становішча выбары не праводзяцца. Значыць, яго трэба скасоўваць. Але тады паўнамоцтвы Савета бяспекі заканчваюцца, бо, з логікі і духу дэкрэта, ён выконвае функцыі прэзідэнта толькі ў перыяд рэжыму надзвычайшчыны. Ці не?

Іншымі словамі, сваім указам Лукашэнка стварыў велізарную юрыдычную блытаніну, якая не можа скончыцца нічым добрым.

Не менш цікавыя магчымыя наступствы гэтай пастановы. Прычым, не толькі палітыка-прававыя. Прыняцце дэкрэта будзе мець уплыў на грамадскую свядомасць.

Гэты дэкрэт на выпадак, калі Лукашэнку заб'юць. Гэта значыць абывацель бачыць, што краіна ўступіла ў перыяд узрушэнняў, нявызначанасці. І галоўным чыннікам дэстабілізацыі стаў сам Лукашэнка.

Дэкрэт №2 - гэта свайго кшталту палітычны тастамент Лукашэнкі. Калі ў нас пішуць тастамент? Гэта недзе там, у Амерыцы, усе людзі пішуць такія дакументы ў маладым узросце. А ў нас так не прынята. Тут тастамент пішуць напярэдадні сыходу ў іншы, лепшы свет. У нашым выпадку гаворка ідзе пра палітычны сыход.

І вось цяпер сам Лукашэнка і яго асяроддзе, можа быць, таго не жадаючы, паднялі пытанне аб Беларусі без Лукашэнкі. Дэкрэт № 2 - гэта прыкмета безвыходнасці. Гэта значыць, гэтым дэкрэтам ён сам адкрывае перад грамадствам постлукашэнкаўскі гарызонт. Падпісваючы дэкрэт, Лукашэнка ставіць у парадак дня публічных абмеркаванняў пытанне пра тое, што будзе пасля Лукашэнкі, міжволі правакуючы штучны крызіс яго легітымнасці. У падсвядомасць беларускага грамадства закладваецца ўяўленне, што і без Лукашэнкі Беларусь можа жыць. Гэта асабліва важна для яго прыхільнікаў.

У кожным выпадку, Лукашэнка сваім дэкрэтам запускае працэс, які будзе мець непрадбачаныя наступствы для яго аўтара.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках