25 красавiка 2024, Чацвер, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік Нацбанка Беларусі: Гэты рэжым ужо ўсё прагуляў, ён не зможа ўтрымацца

32
Экс-кіраўнік Нацбанка Беларусі: Гэты рэжым ужо ўсё прагуляў, ён не зможа ўтрымацца

Народ усё больш настройваецца супраць незаконнай улады.

Былы старшыня Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч пракаментаваў udf сітуацыю ў Беларусі.

«Мабыць, ні пра што акрамя як пра помсту яны зараз думаць не могуць. Пры тым, што людзі выходзілі на мірныя шэсці, разлічваючы, што ўлада ў нас цывілізаваная і сама падасць у адстаўку», - сказаў Багданкевіч.

«Кіраўніцтва краіны цяпер не думае пра давер з боку насельніцтва, думае толькі пра тое, як у гэты канкрэтны момант захаваць уладу ў сваіх руках. Але я думаю, гэты рэжым ужо ўсё прагуляў, не думаю, што ён зможа надоўга ўтрымацца», - мяркуе Багданкевіч.

На ягоную думку, шмат што ў Беларусі будзе залежаць ад таго, што Масква надумае рабіць з Лукашэнкам далей.

«Ён усё яшчэ ва ўладзе толькі таму, што рэжым у Расеі падтрымлівае яго. Але калі гэтая апора трохі надломіцца, адбыцца можа ўсё што хочаш», - мяркуе Багданкевіч.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках