24 красавiка 2024, Серада, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запазычанасць беларускіх «флагманаў» пабіла гістарычны рэкорд

Запазычанасць беларускіх «флагманаў» пабіла гістарычны рэкорд

Больш за ўсё пазык назапасілі прадпрыемствы Менска.

Буйныя і сярэднія прадпрыемствы Беларусі яшчэ ніколі не былі вінныя так шмат грошай. У 2021 годзе рост запазычанасці флагманаў працягваецца, піша banki24.by.

На 1 красавіка сумарная запазычанасць галоўных прадпрыемстваў краіны перасягнула 158,7 млрд BYN. Гэтая сума стала максімальнай за ўсю гісторыю вымераў агульнай завінавачанасці флагманаў.

Папярэдні рэкорд у суме назапашанай пазыкі быў усталяваны 1 студзеня. Такім чынам, ён пратрымаўся толькі 3 месяцы.

Паводле афіцыйнага прагнозу ад Міністэрства эканомікі УБП Беларусі за 2021 год мае скласці блізу 158,5 млрд BYN. Гэта значыць, што ўжо цяпер сума запазычанасці прадпрыемстваў-флагманаў пераступіла цераз суму брута-прадукту.

У геаграфічным разрэзе больш за ўсё пазык назапасілі флагманы Менска - 43,9 млрд BYN.

У абласцях расклад быў наступны: Берасцейская - 10 млрд BYN, Віцебская - 13,9 млрд BYN, Гомельская - 24,3 млрд BYN, Гарадзенская - 26,2 млрд BYN, Менская - 26,8 млрд BYN, Магілёўская - 13,6 млрд BYN.

Параўнальна невялікая (на фоне астатніх) сума сумарнай запазычанасці у Берасцейскай вобласці, мабыць, звязаная з тым, што гэты рэгіён менш за ўсё закранула сумна вядомая комплексная мадэрнізацыя.

На Берасцейшчыне чыноўнікі не знайшлі столькі велізарных прадпрыемстваў, як у іншых рэгіёнах. Сярод галін эканомікі у суме завінавачанасці наперадзе прамысловасць - 91,6 млрд BYN.

З пачатку года сума завінавачанасці павялічылася на 18,7%. Унутры прамысловасці першыя месцы ў суме запазычанасці займаюць энэргетыка (19,8 млрд BYN), харчовая прамысловасць (11,7 млрд BYN), дрэваапрацоўка і цэлюлозная галіна (10,9 млрд BYN), машынабудаванне (7,7 млрд BYN).

За межамі прамысловасці ў лідэрах у суме назапашанай завінавачанасці знаходзяцца сельская гаспадарка (15,4 млрд BYN), будаўніцтва і гуртовы гандаль (па 7,1 млрд BYN), раздробны гандаль (10 млрд BYN), транспарт (за 8 млрд BYN).

Частка сумарных запазычанасці прадпрыемстваў-флагманаў належыць да пратэрмінаваных. На 1 красавіка сума гэтай зарпазычанасці склала 10,1 млрд BYN. Найбольшую праблемную запазычанасць паказалі ў справаздачах кампаніі з Менскай (за 2,4 млрд BYN) і Гомельскай (2,2 млрд BYN) абласцей.

У Менску «смеццевая» завінавачанасць склала 1,6 мільярда BYN. Як і ў выпадку з агульнай завінавачанасцю, галоўную частку пратэрмінаваных пазык фармуе прамысловасць (4,6 млрд BYN).

Сярод галін прамысловасці сумнае лідэрства ў пратэрміноўцы захапілі харчовая прамысловасць (1,2 млрд BYN) і машынабудаванне (0,6 млрд BYN). За межамі прамысловасці вялікую пратэрміноўку паказалі флагманы сельскай гаспадаркі (2,9 млрд BYN) і будаўніцтва (0,9 млрд BYN).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках