29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Foreign Policy: Блінкен ва Украіне выканаў адразу дзве задачы

2
Foreign Policy: Блінкен ва Украіне выканаў адразу дзве задачы

У Масквы скончыліся вагары ўплыву на рэгіён.

Калі Дзяржсакратар ЗША апошнім разам наведваў Украіну, працэс імпічмэнту і ўсе непрыемнасці, звязаныя з ім, былі ў цэнтры ўвагі. Дзярждэпартамэнт таксама тады ўцягнулі ў скандал вакол Дональда Трампа і яго пастановы замарозіць вайсковую дапамогу для ўкраінскага войска, каб прымусіць Кіеў пачаць расследаванне супраць Джо Байдэна і ягонай сям'і.

Тагачасны дзяржсакратар Майк Пампэа звольніў пасла Уільяма Тэйлара на некалькі тыдняў раней, каб проста не сустракацца з ім у Кіеве. Пампэа быў адным з самых лаяльных да Трампа чаьлцоў амерыканскага ўраду. І ён не хацеў трапіць на фота, дзе ён будзе стаяць побач з ключавым сведкам у справе аб імпічменце, - піша Foreign Policy (пераклад - unian.net).

Крыху больш чым праз год у Кіеў прыехаў новы дзяржсакратар Энтані Блінкен. І гэта быў адзін з першых яго афіцыйных замежных візітаў на пасадзе, падчас якога ён правёў сустрэчы з шэрагам украінскіх чыноўнікаў.

"Яго першай задачай, са слоў чыноўнікаў ЗША і Захаду, было пацвердзіць падтрымку Украіны ў вайне супраць расейскіх сіл. І гэты сігнал стаў востра неабходным пасля таго, як Масква ў мінулым месяцы сцягнула войскі да ўкраінскай мяжы. Яго другая і больш тонкая задача, выкананая за зачыненымі дзвярыма - гэта прадэманстраваць падтрымку уласным "войскам". Амбасада ЗША ў Кіеве працуе без амбасадара больш за два гады", - піша выданне.

Кар'ернага дыпламата Мары Ёвановіч адклікалі з украінскай сталіцы праз кампанію атачэння Трампа, якая перарасла ў скандал. Тэйлар, які калісьці таксама быў паслом ва Украіне, сказаў Foreign Policy, што ўся сага імпічменту "вельмі дрэнна паўплывала на мараль усёй дыпламатычнай службы". І ва Украіне гэта было асабліва адчувальна. На думку Тэйлара, візіт Блінкена можа дапамагчы выправіць сітуацыю. Ён сказаў, што пасольства ў Кіеве разам з павераным у справах Крысцінай Квін сутыкнуліся з надзвычайнымі выклікамі, якіх няма ў большасці амерыканскіх амбасадаў.

"І не толькі праз папярэднюю адміністрацыю, але і праз тое, што яны ў краіне ў стане вайны. Працаваць у пасольстве ў краіне, якая вядзе вайну, - гэта цяжкая праца, кожны аспект працы пад вельмі сур'ёзным напружаннем", - растлумачыў Тэйлар.

У чацвер паміж перамовамі з украінскімі чыноўнікамі Блінкен правёў віртуальную сустрэчу з работнікамі амбасады ЗША ў Кіеве. Дзярждэпартамэнт дагэтуль спрабуе па магчымасці праводзіць падзеі онлайн праз COVID-19.

У красавіку Расея сцягнула дзясяткі тысяч салдат да ўкраінскай мяжы, а таксама марскія сілы ў Чорнае мора, апраўдваючы гэта "вайсковымі вучэннямі". Гэта ўстрывожыла Украіну і Захад, якія западозрылі, што сапраўды Крэмль рыхтуе новы вайсковы наступ, каб выпрабаваць характар Джо Байдэна і Уладзіміра Зяленскага. Заходнія дыпламаты мяркуюць, што візіт Блінкена ў Кіеў паслаў своечасовы сігнал Маскве аб тым, што ёй варта перагледзець свае мэты.

"Дэлегацыя ЗША прыязджае і кажа: мы на баку Украіны. Гэта азначае, што расейскім вайскоўцам трэба лічыцца з гэтым", - сказаў амбасадар Эстоніі ў Украіне Каім Кууск.

Хоць напружанне крыху зменшылася, Расея ўсё яшчэ не адвяла ўсе свае войскі ад мяжы. Гэта азначае, што цэлы спектр пагроз усё яшчэ навісае над Кіевам.

"Усё яшчэ існуе рэальная пагроза для паўднёва-ўсходняй Украіны, якая паступае з Чорнага мора. Пуцін адчувае, цісне і даследуе, каб убачыць, чаго ён можа дасягнуць. Калі яму супраціўляюцца, ён хоць бы адступае", - сказаў Тэйлар.

Пасол Эстоніі заўважыў, што мірныя перамовы паміж Кіевам і Масквой зайшлі ў тупік. А канфлікт у падвешаным стане. Расея выкарыстоўвае вайсковую мабілізацыю, каб паспрабаваць запалохаць Украіну і вярнуць сабе ўплыў.

"У Расеі скончыліся вагары ўплыву. Што ў яе ёсць? Карупцыйныя грошы ці грубая сіла. Але ў выпадку цяперашняй улады ва Украіне, здаецца, карупцыйныя грошы не спрацоўваюць", - сказаў Кууск.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках