25 красавiка 2024, Чацвер, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі распавялі, як знізіць ціск без лекаў

5
Медыкі распавялі, як знізіць ціск без лекаў

У даследаванні, якое правялі амерыканскія навукоўцы, прыняло ўдзел 4680 чалавек ва ўзросце 40-59 гадоў.

Хімічныя рэчывы, якія надаюць гародніне салёны смак, таксама могуць зніжаць крывяны ціск, высветлілі навукоўцы з ЗША, піша сайт medicina.ua.

Глютамінавая кіслата ўтрымліваецца ва ўсёй гародніне, і дзеля яе варта прыслухоўвацца да парады спецыялістаў «есці пяць порцый гародніны ў дзень», каб знізіць рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў. Асабліва багатыя глютамінавай кіслатой такая гародніна, як брокалі.

Гародніна, такая як капуста і брокалі, з'яўляюцца багатай крыніцай хімічнага рэчыва, званага глютамінавая кіслата, якая надае ім смак, які так падабаецца тым, хто аддае перавагу салёнай і вострай ежы. Таксама гэта рэчыва змяшчаецца ў фасолі, зернях, рысе, хлебе, сухіх сняданках з шматкоў, прадуктаў з соі, тофу і многіх макаронных вырабах.

У даследаванні, якое правялі амерыканскія навукоўцы, прыняло ўдзел 4680 чалавек ва ўзросце 40-59 гадоў. Чым больш удзельнікі эксперыменту спажывалі глютамінавай кіслаты, тым больш зніжаўся іх крывяны ціск. Аўтар працы прафесар Ерамія Стэмлер (Jeremiah Stamler), спецыяліст у медыцыне прафілактыкі з Паўночна-заходняга ўніверсітэта ў Чыкага, ЗША, спадзяецца, што вынікі яго працы дапамогуць людзям, якія пакутуюць ад павышанага ціску, і пакажуць, наколькі важнай з'яўляецца здаровая дыета, якая ўключае гародніну, бабовыя і крупы.

Сааўтар працы доктар Іан Браўн (Ian Brown), эпідэміёлаг з Імперскага лонданскага каледжа, Вялікабрытанія, у сваю чаргу заявіў: «Наша даследаванне паказвае, што наяўнасць глютамінавай кіслаты можа растлумачыць сувязь паміж паніжэннем крывянога ціску ў людзей і ўжываннем раслінных бялкоў». Падчас наступных даследаванняў навукоўцы спадзяюцца высветліць, якім чынам глютамінавая кіслата ўплывае на крывяны ціск.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках