24 красавiка 2024, Серада, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выявілі ў Савудаўскай Арабіі загадкавыя старажытныя пабудовы

Навукоўцы выявілі ў Савудаўскай Арабіі загадкавыя старажытныя пабудовы

Можа аказацца, што гэтыя пабудовы больш старажытныя за піраміды ў Егіпце і брытанскі Стоўнхэндж.

У паўночна-заходняй частцы Савудаўскай Арабіі археолагі выявілі загадкавыя старажытныя пабудовы. Паводле папярэдняй ацэнкі яны былі створаны больш за сем тысячагоддзяў назад. Калі гіпотэза археолагаў пацвердзіцца, то выявіцца, што гэтыя пабудовы больш старажытныя за піраміды ў Егіпце і брытанскі Стоўнхэндж, паведамляе lenta.ua са спасылкай на New Scientist.

Першыя сляды старажытных пабудоў былі выяўленыя яшчэ пяцьдзесят гадоў таму. Нядаўна навукоўцы з Універсітэта Заходняй Аўстраліі наважылі падрабязней даследаваць гэтыя знаходкі. Тэрыторыю ў амаль дзвесце тысяч квадратных кіламетраў абследавалі з паветра. Была выяўленая вялікая колькасць слядоў старажытных пабудоў. Яны выраблены з велізарных блокаў пясчаніку. Даўжыня пабудоў, якія назвалі мустацілы, вар'іравалася ад дваццаці да шасцісот метраў. Аднак у вышыню ўсе яны не больш за сто дваццаць сантыметраў. Навукоўцы ўважаюць, што яны альбо размяжоўваюць прастору, альбо з'яўляліся культавымі пабудовамі.

У большасці мустацілаў ёсць унутраны двор. На адным баку двара знаходзіцца ўзвышэнне, а на другім - уваход. Падчас раскопак аднаго са збудаванняў, была выяўленая камера, у якой выявілі фрагменты костак і чэрапаў буйных хатніх жывёл. Хутчэй за ўсё, гэта было месца ахвярапрынашэнняў багам. Радыевугляродны аналіз костак паказаў, што яны былі пахаваны прыкладна сем тысяч гадоў таму, гэта значыць на два з паловай тысячагоддзя раней, чым быў пабудаваны Стоўнхэндж.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках