18 красавiка 2024, Чацвер, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшы трубаправод у ЗША аднавіў продаж бензіну пасля атакі хакераў

Найбуйнейшы трубаправод у ЗША аднавіў продаж бензіну пасля атакі хакераў

Атака прывяла да скупкі бензіну ў шэрагу паўднёва-ўсходніх штатаў.

Трубаправод Colonial Pipeline аднавіў працу пасля шасці дзён прастою. Да папаўнення паліўных рэзервуараў былі падлучаныя дадатковыя рэсурсы. Як паведамляе Reuters, перапынак у працы Colonial Pipeline стаў вынікам найбольш разбуральнай кібератакі за ўсю гісторыю ЗША. Атака прывяла да панічнай скупкі бензіну ў шэрагу паўднёва-ўсходніх штатаў.

Паводле звестак дадатку GasBuddy, у суботу раніцай у сталічнай акрузе Калумбія чатыры заправачныя станцыі з пяці паведамлялі пра адсутнасць бензіну. Раней, у пятніцу ўвечары, без паліва ў сталіцы ЗША заставалася 88% аўтазаправак. На гэта звяртае ўвагу «Голос Америки».

Абвінавачаная ў атацы хакерская група DarkSide заявіла пра ўзлом сетак яшчэ чатырох арганізацый, уключаючы даччыную кампанію Toshiba ў Нямеччыне.

Прадстаўнік Colonial Pipeline заявіў, што абставіны ўзлому сістэмы пакуль не ўстаноўленыя. Па трубаправодзе працягласцю 8900 км штодня транспартуецца 100 мільёнаў галонаў бензіну, дызельнага і авіяцыйнага паліва, што паступаюць з нафтаперапрацоўчых заводаў Тэхаса на рынкі Усходняга ўзбярэжжа.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках