18 красавiка 2024, Чацвер, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Герасіменя: Свабода вызначаецца ступенню тваёй адказнасці

17
Аляксандра Герасіменя: Свабода вызначаецца ступенню тваёй адказнасці

Свабоднаму чалавеку адкрываюцца тысячы шляхоў для дасягнення сваіх мэтаў.

Кіраўніца Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандра Герасіменя падзялілася меркаваннем пра свабоду:

– Кожны чалавек будуе свет паводле свайго вобразу і падабенства. У яго ёсць магчымасць выбіраць, але няма магчымасці ўнікнуць неабходнасці выбару. Калі ён адмовіцца ад яе, то адмовіцца і ад права называецца чалавекам і даможацца толькі таго, што жыццё ператворыцца ў пакутлівы хаос. Той, хто захаваў хоць адну думку, не загубленую саступкай волі іншых, хто прынёс у рэальнасць хоць запалку, створаную паводле свайго разумення, той – Чалавек! І толькі гэтай мерай вымяраецца ягоная дабрачыннасць (Айн Рэнд).

Свабода не залежыць ад матэрыяльнага стану або сацыяльнага статусу, свабода вызначаецца ступенню тваёй адказнасці. Як толькі ты перастаеш вінаваціць іншых у сваіх бедах і няўдачах і бярэш на сябе адказнасць за свае словы, учынкі і сваё жыццё, як толькі ты пазбаўляешся ад залежнасці ад чужога меркавання, і прытрымлівання канонаў «большасці», табе адкрываюцца 1000 шляхоў для дасягнення сваіх мэтаў, ты становішся вольны, вольны ў выбары свайго шляху.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках