24 красавiка 2024, Серада, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі вызначылі сімптом, які ў шэсць разоў павялічвае рызыкі пры каранавірусе

1
Медыкі вызначылі сімптом, які ў шэсць разоў павялічвае рызыкі пры каранавірусе

Новае даследаванне ахапіла блізу 4 тысячаў пацыентаў.

Згодна з вынікамі новага даследавання, пацыенты з Covid-19, у якіх зафіксавалі неўралагічныя ўскладненні, у шэсць разоў больш схільныя рызыцы смерці.

Даследаванне таксама паказала, што пацыенты з неўралагічнымі ўскладненнямі часцей паміраюць у лякарні, чым пацыенты без прыкметаў неўралагічнага пашкоджання, піша EurekAlert.

Вынікі даследавання неўралагічнай дысфункцыі пры Covid-19, праведзенага Глабальным кансорцыумам (GCS-NeuroCOVID), уяўляюць з сябе першы і найбуйнейшы на сёння аналіз звестак неўралагічных праяваў у пацыентаў, шпіталізаваных з Covid-19, у 13 краінах на 4 кантынентах, з сакавіка да верасня 2020 года.

З 3744 пацыентаў, шпіталізаваных з Covid-19, у 82% развіліся неўралагічныя сімптомы. Часцей за ўсё людзі скардзіліся на галаўны боль (37%), страту нюху і смаку (26%). Лекары таксама фіксавалі такія неўралагічныя сімптомы, як вострая энцэфалапатыя – сіндром дыфузнага пашкоджання галаўнога мозгу і гібель яго клетак, (49%), кома (17%) і інсульт (6%).

Даследаванне таксама паказала, што энцэфалапатыя, якая характарызавалася змяненнем стану чування, была звязаная з 5-кратным павышэннем рызыкі смерці ў лякарнях.

Адзначаецца, што гэты сімптом у большасці выпадкаў быў распаўсюджаны ў пажылых пацыентаў з ранейшымі медыцынскімі праблемамі, як атлусценне, гіпертанія, дыябет, ішэмічная хвароба сэрца.

Даследаванне таксама паказала, што наяўнасць ранейшага неўралагічнага парушэння любога тыпу была галоўнай прычынай развіцця неўралагічных ускладненняў, звязаных з Covid-19.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках