18 красавiка 2024, Чацвер, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля апошняй рысы: Улады распячатваюць недатыкальны банкаўскі рэзерв два мільярды рублёў

6
Ля апошняй рысы: Улады распячатваюць недатыкальны банкаўскі рэзерв два мільярды рублёў

Справы ў эканоміцы настолькі дрэнныя?

У Беларусі дзейнічае Агенцтва гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асобаў. Усе банкі гадамі адлічваюць туды сродкі і фармуюць недатыкальны рэзерв, з якога павінны ажыццяўляцца выплаты ўкладчыкам у выпадку, калі які-небудзь з банкаў раптам спыніць дзейнасць і не зможа самастойна выплаціць дэпазіты. Гарантамі захаванасці сродкаў выступаюць Нацбанк і Міністэрства фінансаў, піша «Наша Ніва».

Але нядаўна ў пералік гарантаў унеслі яшчэ і Банк развіцця, рэсурсы якога накіроўваюцца і на фінансаванне дзяржаўных праектаў. Лёс гарантаваных укладаў стаў выглядаць непрадказальна.

Навіна пра ўнясенне змяненняў у закон «Аб гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асобаў» незаўважна прамільгнула ў стужцы БелТА 7 траўня.

Дэпутат Віталь Васюкоў патлумачыў калегам неабходнасць змены заканадаўства клопатам пра людзей і павышэннем эфектыўнасці функцыянавання сістэмы: вярнуць свае дэпазіты змогуць не толькі фізічныя асобы, але і іпэшнікі, тэрмін выплаты дэпазітаў скароцяць, а даўжыню часу, цягам якога фізічная асоба мае права звярнуцца па кампенсацыю банкаўскага ўкладу – павялічаць; можна нават будзе выбраць – гатоўкай забраць уклад або пераводам на рахунак у іншым банку.

Але самае галоўнае не ў гэтым.

«Законапраектам прадугледжваецца магчымасць размяшчаць часова вольныя грашовыя сродкі Агенцтва ў аблігацыі ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь” [...] Банк развіцця Беларусі пры гэтым атрымае дадатковую ўстойлівую крыніцу фінансавых рэсурсаў [...]», – адзначалася ў артыкуле БелТА.

Іншымі словамі, рэальныя грошы Агенцтва гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў фізічных асобаў, якія знаходзяцца на рахунках Нацбанка і Мінфіна, абмяняюць на каштоўныя паперы Банка развіцця. І вось тут паўстае пытанне: а куды Банк развіцця іх выдаткуе? Можа быць, набудзе акцыі Кока-Колы і Тэслы? Ці ўсё ж пусціць на падтрымку «калектыўнага БМЗ»?

У самім Банку развіцця «Нашай Ніве» з ходу не далі адказу, як яны плануюць распараджацца гэтымі грашыма і якая частка гарантаванага фонду паступіць на рахункі. «НН» накіравала ў Банк развіцця пісьмовы запыт.

Паводле наяўнай інфармацыі, у цяперашні час сума банкаўскага рэзерву блізкая да 2 мільярдаў беларускіх рублёў – сама менш год таму ў фондзе было блізу 1,7 мільярда. Дарэчы, гэтая сума амаль роўная памеру дэфіцыту бюджэту за першы квартал 2021 года.

«Асабліва ўсё гэта выклікае непакой на фоне рыторыкі пра новы інвестыцыйны цыкл і ўзбуйненне ў сувязі з ім ролі Банка развіцця, – каментуе сітуацыю эканаміст Дзмітрый Крук. – Цалкам дапускаю, што ўся гэтая гісторыя ажыццяўляецца для таго, каб забяспечыць новай порцыяй грошай гэты самы «інвестыцыйны цыкл».

Калі так, у мяне ёсць вялікія сумневы, што гэты інвестыцыйны цыкл апынецца больш удалым за папярэднюю «мадэрнізацыю» 2010–2014 гадоў. Прычынаў для ўпэўненасці ў поспеху я не бачу. Калі «новы інвестыцыйны цыкл» будзе не стратным, то ніхто нічога і не заўважыць, але калі не, то гэта можа пагоршыць магчымасці Агенцтва выконваць свае абавязальніцтвы ў кампенсацыі дэпазітаў».

Паводле словаў Крука, калі зірнуць на сітуацыю з пазіцыі «як яно павінна быць», то сродкі Агенцтва павінны захоўвацца ў максімальна ліквідных і надзейных інструментах, каб укладчыкі былі ўпэўненыя, што ў выпадку неплацежаздольнасці якога-небудзь з банкаў яны гарантавана атрымаюць свае грошы назад. І таму захоўванне такіх сродкаў у Нацбанку выглядае найбольш надзейным у беларускіх умовах.

«Пры фармальнай ацэнцы, аблігацыі Банка развіцця будуць класіфікавацца як першакласны ў якасці актыў, але надзейнасць і ліквіднасць дэ-юрэ і дэ-факта могуць істотна адрознівацца, і надзейнасць гэтых інструментаў будзе залежаць ад надзейнасці і ліквіднасці самога Банка развіцця. І хоць цяпер наконт яго, здаецца, няма пра што непакоіцца, гарантаваць, што такая ж сітуацыя захаваецца ў будучыні, ніхто не можа. І нават калі датычна гэтых аблігацыяў – калі яны будуць у замежнай валюце – будзе дадатковая адказнасць Мінфіна, ніхто не можа даць стаадсоткавых гарантый, што яны [абавязальніцтвы] будуць выкананыя ў выпадку форс-мажору», – мяркуе Крук.

Але што гэта азначае для простага чалавека? Ці вернуць яму дэпазіт у выпадку, калі ягоны банк лясне?

Як мяркуюць эканамісты, пошукам «свабодных» грошай унутры краіны ўлады адтэрміноўваюць дэвальвацыю, якая можа забіць усе эканамічныя схемы ў закрэдытаваныя дзяржаўным сектары. І калі грошы давядзецца вяртаць, а ў Агенцтва іх не будзе, то ўлада надрукуе грошы – зробіць у выпадку форс-мажору тое, чаго хоча ўнікнуць з дапамогай фінту з Банкам развіцця.

Нядаўна ў беларускай эканоміцы ўжо ажыццяўлялася маштабная аперацыя выратавання БМЗ, які стаў фактычна банкрутам і цяпер выплачвае заробкі з банкаўскіх крэдытаў. У выніку гіганцкая пазыка БМЗ стала дзяржаўнай.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках