25 красавiка 2024, Чацвер, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзены спосаб прадухіліць наступную пандэмію, падобную да COVID-19

1
Знойдзены спосаб прадухіліць наступную пандэмію, падобную да COVID-19

Спецыялісты заявілі, што ўрок засвоены.

Навукоўцы заклікаюць змяніць «парадыгму» ў барацьбе з эпідэміямі і хваробатворнымі мікраарганізмамі, якія перадаюцца ў паветры, як SARS-CoV-2. На іхнюю думку, распаўсюджванне інфекцыі можна прадухіліць, палепшыўшы вентыляцыйныя сістэмы памяшканняў, паведамляе nv.ua.

Людзі ў XXI стагоддзі праводзяць большую частку свайго часу ў памяшканні, але паветра, якім мы дыхаем, не рэгулюецца так, каб не дапусціць распаўсюджванне каранавірусу.

Група з 39 даследнікаў з 14 краінаў, у тым ліку двое з Універсітэта Каларада ў Боўлдэры, заявілі, што свету патрэбныя змены, каб знізіць перадачу хваробы і прадухіліць наступную пандэмію.

У артыкуле, апублікаваным у Science 14 траўня, яны запэўніваюць, што распаўсюджванне рэспіраторных інфекцыі можна прадухіліць, палепшыўшы стан памяшканняў, у асаблівасці сістэмы вентыляцыі.

«Паветра можа ўтрымліваць вірусы гэтак сама, як вада і паверхні», – сказала суаўтар навуковай працы Шэлі Мілер, прафесар машынабудавання і экалагічнай інжынерыі.

У гэтым новым артыкуле даследнікі заклікаюць САЗ і іншыя кіроўныя органы пашырыць свае рэкамендацыі пра якасць паветра ў памяшканнях, уключыўшы ў іх патагены, якія перадаюцца ў паветры, і прызнаць неабходнасць кантроль над небяспекамі перадачы рэспіраторных інфекцый паветраным шляхам.

Навукоўцы ўпэўненыя, што такі зрух у стандартах вентыляцыі павінен быць аналагічны ў маштабе трансфармацыі XIX стагоддзя, якая адбылася, калі ў гарадах пачалі арганізоўваць сістэмы водазабеспячэння і цэнтралізаванай каналізацыі, калі ў 1850-я гады людзі ў Лондане паміралі ад халеры, а віной таму былі мікраарганізмы ў забруджанай вадзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках